На Гродзеншчыне судзяць 75-гадовую бабулю, якая заразіла трох мужчын ВІЧ-інфекцыяй

Источник материала:  
28.11.2009 22:48 — Новости Общества

Крымінальная справа на 75-гадовую бабулю за наўмыснае заражэнне ВІЧ-інфекцыяй трох мужчын была распачатая ў верасні. Да слова, бабуля даўно ўжо знаходзілася ў полі зроку органаў, яна ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства і злоўжыванне алкаголем.

Увогуле, за амаль тры гады гэта ўжо чацвёртая падобная крымінальная справа ў Гродзенскай вобласці. Праўда, адну з справаў спынілі па прычыне смерці 28-гадовага абвінавачанага.

Толькі за 10 месяцаў гэтага года зарэгістравана 50 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (у мінулым годзе за той жа перыяд ўсяго 33 выпадкі). Усяго, па стане на 1 лістапада зарэгістравана 418 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

У жніўні 2009 года ВІЧ ўпершыню быў выяўлены ў Дзятлаўскім раёне. Цяпер у 17 з 18-ці раёнаў вобласці ёсць інфікаваныя. Па колькасці зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі «лідзіруюць» Ліда (223), Гродна (62) і Слонім (39).

У вобласці за ўвесь уліковы перыяд ад СНІДу памерлі 33 чалавекі.

Блог Гродно s13

←В катастрофе "Невского экспресса" пострадал гражданин Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика