Папулярызацыя без каардынацыi

Источник материала:  

Грунтоўная i вострая размова адбылася на нядаўнiм пасяджэннi праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi”. Магчыма, таму, што на абмеркаванне было вынесена вострае i вельмi балючае пытанне: “Папулярызацыя беларускай культуры за мяжой: традыцыi i сучаснасць, праблемы i шляхi iх вырашэння”. Праблем вельмi шмат. I адна з галоўных, падкрэслiвалi члены праўлення, – адсутнасць належнай каардынацыi ў справе папулярызацыi беларускай культуры за мяжой.

Канешне, нельга сказаць, што ГА “БелТД” бяздзейнiчала. Яно захавала i выкарыстоў­вала ў асноўным традыцыйныя формы папулярызацыi беларускай культуры. За апошнiя два гады праведзена звыш 200 вечароў, канферэнцый,круглых сталоў, у тым лiку i з удзелам замежных партнёраў. Вялiкая ўвага надавалася развiццю рэгiянальных стасункаў, i ў першую чаргу гарадам з iх культурнымi i гандлёва-эканамiчнымi праграмамi. Павялiчылася колькасць параднёных гарадоў. На сённяшнi дзень 33 беларускiя гарады маюць 363 пабрацiмы ў 35 краiнах свету. З вялiкiм плёнам прайшлi дзве апошнiя сустрэчы гарадоў-пабрацiмаў Беларусi i В’етнама, Беларусi i Германii.

Разам з тым пасля абмеркавання пытання праўленне прыйшло да высновы, што прэзiдыум БелТД не ў поўнай меры выкарыстоўвае творчы патэнцыял таварыстваў дружбы, а ў некаторых выпадках i магчымасцi замежных партнёраў. Па-ранейшаму востра адчуваецца адсутнасць цесных кантактаў таварыства з зацiкаўленымi дзяржаўнымi ўстановамi, творчымi саюзамi, грамадзянскiмi iнiцыятывамi.

Адна з мер, якая павiнна падштурхнуць вырашэнне надзённай праблемы, — правя­дзенне ў першым квартале наступнага года круглага стала з удзелам прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў замежных спраў, культуры, iнфармацыi, адпаведных грамадскiх арганiзацый.

←Налоговая требует от Финькевича отчитаться о превышении расходов над доходами на 18 млн рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика