З глыбіні стагоддзяў

Источник материала:  
На міжнародным фолк-фестывалі ўзнавілі старадаўні абрад Дзяды
З глыбіні стагоддзяў Як вядома, нашы продкі верылі, што менавіта на Дзяды — у каталіцкай традыцыi гэта Дзень усiх святых — становяцца пранікальнымі межы памiж светамi духаў i жывых людзей. Вось і ў Мінску, у Купалаўскiм тэатры, дзе быў наладжаны тэатралiзаваны канцэрт, гэтыя межы быццам знiклi.
Як вядома, нашы продкі верылі, што менавіта на Дзяды — у каталіцкай традыцыi гэта Дзень усiх святых — становяцца пранікальнымі межы памiж светамi духаў i жывых людзей. Вось і ў Мінску, у Купалаўскiм тэатры, дзе быў наладжаны тэатралiзаваны канцэрт, гэтыя межы быццам знiклi. І белая смуга, як туман з пустынi вечнай зiмы кельцкага бажаства Самхейн, ахутала ўсю залу. Таму гледачы аказаліся ў той жа сцэнiчнай прасторы, дзе ззяла вялiзная поўня, уздымалiся ў паветра крыжы, адкрывалiся дамавiны i абуджалiся ў сутаргах злыя iстоты, ствараючы эпiчнае палатно Лаакаона. У адзiн момант усе пачвары папаўзлi ў залу... І тут я пашкадавала, што прыйшла на фэст у вячэрнiм строі, а не ў маскараднай вопратцы, якая, па перакананнях кельтаў, адпужвае зданяў ночы.
Цяжка ўявiць сабе больш гарманiчнае спалучэнне традыцыi i мадэрну, чым тое, што было дасягнута на пятым Мiжнародным фолк-фестывалi «Таўкачыкi». Дарэчы, ён заўсёды прымеркаваны да аднаго са старадаўнiх абрадавых святаў. А сёлета гэта ўпершыню былі Дзяды, дзень памiнання памерлых.
Перажыўшы «атаку» прывiдаў, гледачы змаглi атрымаць вялікую асалоду ад творчасцi фолк-выканаўцаў. Было што і паглядзець, і паслухаць. Самыя дзiўныя iнструменты, ад валынкi i экспераментальнай «гiтарашарманкi» польскага гурта «Zespół Polski» да ўнiкальнага iндыйскага сарангi. Гучалі найцiкавейшыя мелодыi, адшуканыя ў архiвах i маленькiх вёсачках. Была і аксамiтная стужка ўсходнiх матываў, уплеценая ў славянскае шматгалоссе Масудам Талебанi, якi прадстаўляў на фэсце культуру i фiласофiю старажытнай Персii.
Сiмвалiчна, што і закончыўся фестываль аўтэнтычным абрадам ушанавання памерлых. Бабулькi з этнаграфiчнага гурта «Глыбокiя крынiцы» (Любанскi раён) вынеслi для вячэры на засланы абрусам стол традыцыйныя стравы ў чыгунках i глiняных жбанках. І на залу, што да таго часу растваралася ў белым халодным тумане, пайшоў жывы водар гарачай капусты. Менавіта з яе, як сцвярджаюць знаўцы, належыць пачынаць святочную вячэру. Усiм памерлым родзiчам ставілі на стол па кiлiшку i сподку, клалі лустачку хлеба на акенца — «Дзяды, прыходзьце, усё для Вас гатова».
Узнаўленне на сцэне старадаўняга абраду стала адной з самых хвалюючых частак фестывалю. А самiх бабулек дык увогуле некалькi разоў клiкалi на бiс. І яны зноў i зноў спявалi ў асаблiвай арыгiнальнай манеры. Той самай, якая ўжо сама па сабе ёсць народнае багацце.

Нiна Шпакоўская

На здымку: На сцэне — удзельнікі этнаграфічнага гурта “Глыбокія крыніцы” (Любанскі раён)

←Белорусский Минюст предлагает ввести понятие "коррупционный проступок"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика