Добры след
26.11.2009
—
Новости Общества
За сто гадоў нашы суайчыннікі грунтоўна абжыліся ў Казахстане
Тэму гэтай публікацыі акрэсліў Васіль Іванавіч Гапееў, Пасол Беларусі ў Казахстане. На сустрэчы з суайчыннікамі, арганізаванай напрыканцы лета ў пасольстве для беларускіх журналістаў, што гасцявалі ў Астане, ён расказаў, як цікава адзначылі ва Усходнім Казахстане прадстаўнікі беларускай дыяспары знамянальную дату: 100-годдзе перасялення беларусаў у Казахстан. Аказваецца, ёсць на цаліннай зямлі паселішча Марынагорка — менавіта так, у адно слова, і пішацца. Назву яго прыхапілі з сабой на памяць “в дальние края” пад час Сталыпінскай аграрнай рэформы, а потым і “прыжывілі” на чужыне беларусы-перасяленцы з Мар’інай Горкі. Тады, у 1909-м, Марынагорку каля казахскага пасялення Какпекты заснавалі дзесяць сямей беззямельных сялян. Сёння жывыя іх унукі, праўнукі: пяць беларускіх сем’яў цяпер у Марынагорскай сельскай акрузе. На свята была запрошана і дэлегацыя з “прарадзімы”, з Пухавіцкага раёна, на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Ішуцінавай.
“У наступным годзе будзе і візіт у адказ: нашчадкі тых перасяленцаў збіраюцца на Пухавіччыну, на радзіму продкаў, — сказаў Васіль Іванавіч. — Мы рады такім кантактам і будзем, вядома ж, усяляк іх падтрымліваць. Сёння на ўсходзе краіны жыве звыш трох тысяч беларусаў. Праўда, тут усплыла цікавая акалічнасць… Пасля таго свята, на якім і я меў гонар прысутнічаць, уручаць медалі ветэранам, былі тэлефанаванні ў наша пасольства ад суайчыннікаў з Кастанайскай вобласці. І яны сцвярджаюць, што іх продкі перасяліліся ў цалінны край гадоў 120 назад! Ёсць таму і дакументальныя доказы. Не выключана, што і гэты юбілей тут адсвяткуюць…”
Між іншым, у Казахстане ёсць усе ўмовы для таго, каб нашы землякі не забываліся на этнічныя карані. “Мы супраць нівелявання, растварэння адной нацыі ў другой. Таму, калі мы гаворым пра дзяржаўную нацыянальную палітыку, мы маем на ўвазе не толькі захаванне стасункаў паміж народамі, але і працяг развіцця саміх нацыянальных культур”, — такое меркаванне прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ўзята ў якасці яскравага эпіграфа да інфармацыі пра падзею. Яна была змешчана на сайце нашага пасольства ў інтэрнэце. Там жа знаходзім адметную дэталь: “Перасяленцы выбралі месца, якое вельмі нагадвае блізкія беларускаму сэрцу краявіды: рэчка, лясок на ўзгорку… А каля кожнай новай хаты пасадзілі бярозы”.
“Простор такой невиданной красы!/ Вокруг простерся горный ореол,/ А по утрам на травах — звон росы/ И в небе голубом парит орел” — гэта радкі з вершаванага прысвячэння першапраходцам, якое напісала 75-гадовая ўраджэнка Магілёва Раіса Ціханаўна Лушчаева. Тая маленькая рэчка Талды, якую марынагорцы называюць Талдзінкай, цячэ і сёння. А пры ёй жывуць сем’і Міцкевічаў, Карнейчыкаў, Падскрэбкаў… Прадстаўнікі гэтых родаў абаранялі Радзіму ад ворагаў, асвойвалі цаліну, адбудоўвалі за савецкім часам саўгас-мільянер “Марынагорскі”. На “Днях гісторыі і культуры беларусаў у Казахстане”, якія арганізавалі сумесна Асамблея народа Казахстана, Усходне-Казахстанскі Беларускі культурны цэнтр, Пасольства Беларусі ў гэтай краіне і мясцовы Какпектынскі акімат (райвыканкам), былі прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных абласцей.
Дарэчы, у гэтай краіне пражываюць грамадзяне больш чым 130 розных этнасаў. “Па статыстыцы беларусаў тут — каля 96 тысяч, — удакладняе Васіль Гапееў. — Асноўная ж маса нашых суайчыннікаў жыве ў Кастанайскай, Паўладарскай, Паўночна-Казахстанскай (абласны цэнтр — Петрапаўлаўск) абласцях. Шмат нашых і ў Акмолінскай вобласці. У склад яе ўваходзіў і гарадок Акмолінск, які пад час асваення цаліны быў Цалінаградам, а цяпер гэта Астана. Усяго ж па краіне створана 11 беларускіх нацыянальных культурных цэнтраў. У Астане, Алматы, а таксама ў кожным абласным і раённым цэнтры ёсць Дамы дружбы.
Яшчэ адна адметнасць “казахстанскай мадэлі” ў рабоце з этнасамі — Асамблея народа Казахстана, якую ўзначальвае сам Нурсултан Назарбаеў. А ў абласцях малымі асамблеямі кіруюць акімы (губернатары). Таму зразумела, чаму першым вітаў гасцей на зямлі Усць-Каменагорска акім Усходне-Казахстанскай вобласці, старшыня Асамблеі народа Усходняга Казахстана Бердыбек Сапарбаеў. “За сто гадоў беларусы прадэманстравалі тут лепшыя рысы і традыцыі свайго народа: працавітасць, абавязковасць, талерантнасць, цярплівасць, настойлівасць, — адзначаў акім. — Істотны іх уклад і ў будаўніцтва сучаснага Казахстана, у эканоміку, навуку, культуру дзяржавы”.
Свята дружбы атрымалася змястоўным. Асаблівую ж цікавасць выклікалі кніжная выстава з твораў беларускіх і казахстанскіх аўтараў, этнаграфічная экспазіцыя “Ёсць карані — будзе і крона”: каля 40 прадметаў побыту першых перасяленцаў. Наведалі госці ў Усць-Каменагорску Этнаграфічны музей пад адкрытым небам, дзе летась пры падтрымцы беларускага пасольства была адбудавана і “Беларуская хатка”. Шмат сіл уклала ў праект і створанае ў канцы 2000 года Беларускае этнакультурнае аб’яднанне ў Усць-Каменагорску, якім цяпер кіруе Уладзімір Магазіншчыкаў. Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне воінаў-ветэранаў, якія 65 гадоў таму ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уручаючы юбілейныя медалі, Пасол Беларусі ў Казахстане Васіль Гапееў нагадаў пра яркія старонкі таго ўсенароднага подзвігу і выказаў вызваліцелям вялікую ўдзячнасць. Затым у святочна прыбранай зале Усходне-Казахстанскага дзяржуніверсітэта імя С.Аманжолава прайшоў вялікі канцэрт з удзелам маладзёжных мастацкіх калектываў з Паўладара, Усць-Каменагорска, Зыранаўска і лепшых выканаўцаў рэгіёна.
Іван Ждановіч