Еўра не спыніць, не разбіць, не стрымаць
26.11.2009 12:38
—
Новости Общества
Еўра зноў скача ўверх, яшчэ на 15 рублёў. Нацбанк абвесціў курсы валют на заўтра — еўрапейская валюта ацэньваецца ў 4128,08 рубеля. Сапраўдны ж курс продажу ў некаторых банках даходзіць ужо да 4210 рублёў.
З 31 снежня мінулага года беларускі рубель у адносінах да еўра дэвальваўся больш, чым на 34%.
Таргі па даляру не праводзіліся. Ягоны кошт застаецца ранейшым — 2740 рублёў.