Дэталi для калайдара рабiлi i ў Мiнску

Источник материала:  

Мiнскi завод iмя Кастрычнiцкай рэвалюцыi ўзяў удзел у сусветным праекце па будаўнiцтве Вялiкага адроннага калайдара.

Як паведамiлi спецыялiсты прадпрыемства, на заводзе вырабiлi элементы для двух з шасцi дэтэктараў Вялiкага адроннага калайдара. Так, для праекта ATLAS (A Toroidal LHC Apparatus) на МЗКР былi зроблены дэталi для васьмi кругавых зборных нясучых кольцаў з алюмiнiевага сплаву, а для праекта СМS (Compact Muon Solenoid) — зборны каларыметр з латунi, iнтэрфейсны вал з элементамi мацавання з нержавеючай аўстэнiтнай сталi, апорны дыск з алюмiнiевага сплаву.

За дакладны выраб i зборку гэтых элементаў для адроннага калайдара УП "МЗКР" атрымаў сертыфiкат еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў (СЕRN).

Андрэй ПЯТРОЎ, "Мiнск—Навiны".

←Температура снижается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика