Дабро хай вернецца дабром

Источник материала:  

Ведаю: "Звязда" многiм прыходзiць на дапамогу. Буду спадзявацца, што паспрыяе i мне. Я хачу падзякаваць людзям, не ведаючы нi iх прозвiшчаў, нi месца жыхарства.

Я вяртаўся дамоў з Вiцебска. У Аршанскiм раёне рашыў пад'ехаць да крынiчкi Святога Панцеляймона, набраць вады, i не агледзеўся, як машыну маю сцягнула ў балота. Спрабаваў выехаць, — марна, тэлефанаваў у мiлiцыю i аддзел па надзвычайных сiтуацыях, казаў, што за ўсё заплачу. У адказ пачуў ветлiвае "Мы такiх паслуг не робiм". А ноч на падыходзе... Не ведаю, як бы я перажыў яе, каб не двое вяскоўцаў. Аднаго звалi Лёня, другога Саша. Яны дапамаглi мне выбрацца. У вынiку ў восем гадзiн вечара я ўжо знаходзiўся дома... Буду вельмi спадзявацца, што ў Аршанскiм раёне блiз той крынiцы Святога Панцеляймона нехта выпiсвае, чытае маю любiмую "Звязду" i перадасць гэтым людзям, iх блiзкiм i маю ўдзячнасць.

А. Сталяроў, <І>г. Жлобiн.

<І>г. Жлобiн.

←Температура снижается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика