РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Часцей выкрадаюць ВАЗы

У Мiнску са студзеня па кастрычнiк гэтага года было зафiксавана 255 выкраданняў i 100 крадзяжоў аўтатэхнiкi.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, часцей за iншых аб'ектамi злачынстваў з'яўлялiся аўтамабiлi марак ВАЗ (105), "Фальксваген" (28), "БМВ" (21) i "Аўдзi" (19). Разам з тым, органамi ўнутраных спраў было адшукана i вернута гаспадарам 296 аўтамашын, што складае больш як 83 працэнты ад агульнай колькасцi выкрадзенага транспарту. Да таго ж сёлета раскрыта ўжо 20 злачынстваў мiнулых гадоў.

Мiж iншым, у гэтым годзе, адзначаюць праваахоўнiкi, за дзесяць месяцаў колькасць выкраданняў i крадзяжоў аўтамашын у параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам зменшылася. Што ж датычыцца "аблюбаванага" зладзюжкамi часу, калi яны выкрадаюць аўто, то гэта ноч. Прычым пераважна знiклыя аўтамабiлi знаходзiлiся на дрэнна асветленых дваровых тэрыторыях, якiя не ахоўваюцца. Часцей за ўсё ўчынялiся падобныя злачынствы ў так званых "спальных" раёнах. Адметна i тое, што ад агульнай колькасцi заяўленых у вышук машын толькi 10 працэнтаў былi абсталяваныя ахоўнай сiгналiзацыяй.

Ігар ГРЫШЫН.

"Фармацэўт" "хiмiчыў" з рэцэптамi

Супрацоўнiкi аддзялення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi Партызанскага РУУС Мiнска затрымалi 30-гадовага сталiчнага жыхара, якi падрабляў медыцынскiя рэцэпты, а пасля лекi ператвараў у "дурман".

Падробленыя дакументы махляр выкарыстоўваў для набыцця ў аптэках горада лекавага прэпарата, якi ўтрымлiвае небяспечны псiхатроп эфедрын, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама. Пасля "фармацэўт" саматужна ператвараў медыкамент у первiцiн, якi ў пэўных колах называюць "ВIНТ", i рэалiзоўваў яго сярод наркаспажыўцоў. Узялi ж дзялка праваахоўнiкi пасля таго, як ён "затаварыўся" ў адной са сталiчных аптэк 48 упакоўкамi лекавага сродку з утрыманнем эфедрыну агульнай вагой 189 грамаў. Дарэчы, затрыманы раней ужо адбываў пакаранне за аналагiчнае злачынства.

Iгар ГРЫШЫН.

Ракавы начлег

18-гадовая беспрацоўная, якая наймае дом у гарадскiм пасёлку Целяханы, запрасiла на начлег 10-гадовую дзяўчынку з суседскай сям'i. Выпалiла печку. I, не пераканаўшыся, што вугалi больш не тлеюць, раней часу закрыла засаўку дымахода. У вынiку ноччу, пакуль дзецi спалi, дом напоўнiўся чадным газам. Ранiцай знайшлi труп дзяўчынкi без прыкмет гвалтоўнай смерцi. Сама ж гасцiнная гаспадыня з атручваннем чадным газам была дастаўлена ў бальнiцу. Зараз яе здароўю нiчога не пагражае.

— Пракуратура Iвацэвiцкага раёна завяла ў дачыненнi да кватэранаймальнiцы крымiнальную справу за прычыненне смерцi па неасцярожнасцi, — паведамiла старшы памочнiк пракурора Брэсцкай вобласцi Вольга ДЗМIТРУК. — За гэта ёй папярэдне пагражае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмiн да двух гадоў цi абмежаванне волi (альбо пазбаўленне волi) тэрмiнам на тры гады.

Надзея ДРЫЛА.

Шарашоўскiя "гангстары"

Ноччу да жыхара пасёлка Шарашова Пружанскага раёна залезлi двое невядомых у шапках з прарэхамi для вачэй.

Яны пабiлi гаспадара дома, 40-гадовага iнвалiда трэцяй групы, i яго 50-гадовага суседа, патрабуючы 20 тысяч рублёў i спiртныя напоi. Але нiчога не знайшоўшы ў хаце, зламыснiкi прыхапiлi ў двары тры курыцы да падалiся прэч. Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi 26-гадовага мясцовага жыхара i 21-гадовага жыхара Баранавiчаў па падазрэннi ў здзяйсненнi злачынства. Абодва ўжо былi асуджаныя за крадзяжы.

Яна СВЕТАВА, сымон Свістуновіч.

ЯК БЫЦЦАМ БЫ Ў КIНО

Дзверы ў хаце жыхара г/п Шарашова (Пружанскi раён) не былi зачыненыя, i двое незнаёмых, на якiх былi шапачкi з проразямi для вачэй, зайшлi свабодна. Звязалi гаспадара i яго суседа. Абодвух збiлi ды сталi вымагаць грошы i гарэлку. Затым бандыты, пагражаючы нажом, забралi з падворка суседа тры курыцы i сышлi.

Сымон Свiстуновiч.

←Температура снижается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика