Сацработнiкi атакуюць старых...

Источник материала:  

Сёлета за дзевяць месяцаў толькi ў сталiцы краiны было зафiксавана 25 злачынстваў, калi пад выглядам працаўнiкоў розных службаў зладзеi заходзiлi ў жыллё да пенсiянераў i ўчынялi крадзяжы.

Ахвярамi падобных злачынстваў сталi людзi, якiм у асноўным за 70 гадоў. Менавiта карыстаючыся залiшняй даверлiвасцю i наiўнасцю старых, прайдзiсветы i "жыруюць". Мiж iншым, у гэтым годзе для таго, каб пранiкнуць у жыллё да пенсiянераў, злачынцы ў 17 выпадках назвалiся работнiкамi сацыяльных службаў, па чатыры разы — працаўнiкамi Мiнгаза i ЖЭС. Для хiтруноў, якiя знаходзiлiся ў чужой кватэры, не складала вялiкай цяжкасцi пад рознымi выдуманымi прычынамi адцягнуць увагу гаспадароў, каб у момант скрасцi грошы. Найбольшая ж колькасць падобных злачынстваў зарэгiстраваная ў Першамайскiм, Заводскiм, Савецкiм i Фрунзенскiм раёнах сталiцы. Супрацоўнiкi мiлiцыi не адзiн раз выкрывалi арганiзаваныя групы, якiя спецыялiзуюцца на злачынствах у дачыненнi да пенсiянераў. Прычым, у большасцi выпадкаў фiгуравалi не мiнскiя жанчыны цыганскай нацыянальнасцi.

Ігар ГРЫШЫН.

←Температура снижается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика