Расія можа далучыцца да асобных праектаў «Усходняга партнёрства»
Мы вывучаем прапановы аб нашым падключэнні да тых ці іншых праектаў у рамках «Усходняга партнёрства». Мы гэтага для сябе не выключаем і будзем разглядаць кожны канкрэтны праект паводле яго выгодаў»,
— заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Ён паведаміў, што Масква «сочыць за агульнай эвалюцыяй праграмы «Усходняе партнёрства», якая толькі пачынае пераходзіць у практычныя справы».
«Нашы беларускія сябры дакладна нам пацвердзілі, што іх удзел у праектах «Усходняга партнёрства» не будзе наносіць ніякай шкоды, не будзе супернічаць з актыўным удзелам Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на прасторы СНД, улучна з ЕўрАзЭС і Мытным саюзам», — адзначыў Лаўроў.
Інтэрфакс перадае заяву кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава: «Расія павінна ўключацца і ў праектную дзейнасьць у частцы «Усходняга партнёрства».
Пасяджэнне калегій МЗС Расеі і Беларусі праходзіць у Маскве 25 лістапада. Абедзьве дэлегацыі ачольваюць міністры замежных спраў.
Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў падпісалі Праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне замежнай палітыкі дзяржаваў‑удзельніцаў дамовы пра стварэнне саюзнай дзяржавы на 2010—2011 гады.
У праект Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» запрошаныя Малдова, Беларусь, Украіна, Грузія, Арменія і Азербайджан. Праект прадугледжвае фінансавую дапамогу ЕС гэтым краінам у правядзеньні палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў.