Грыпам у гэтым сезоне рызыкуе захварэць кожны пяты мiнчанiн

Источник материала:  

Па iнфармацыi Мiнiстэрства аховы здароўя, на мiнулым тыднi ў Беларусi назiралася далейшае змяншэнне захваральнасцi на ВРІ. Усяго з 16 па 22 лiстапада колькасць зваротаў хворых з вострымi рэспiраторнымi вiруснымi iнфекцыямi зменшылася ў параўнаннi з папярэднiм тыднем на 38,2 працэнта: у Брэсцкай вобласцi — на 12,4 працэнта, у Вiцебскай — на 33,9 працэнта, у Гомельскай — на 47,7 працэнта, Гродзенскай — на 39,7 працэнта, Магiлёўскай — на 33,4 працэнта, Мiнскай — на 35,9 працэнта i ў Мiнску — на 41,5 працэнта.

У краiне ажыццяўляецца пастаянны манiторынг этыялагiчнай структуры ўзбуджальнiкаў ВРВI, якiя цыркулююць на нашай тэрыторыi. Усяго за перыяд правядзення манiторынгу грып А быў лабараторна пацверджаны ў 22,3 працэнта даследаваных узораў, грып В — у 3,3 працэнта, вiрусы парагрыпу — у 8,2 працэнта, iнфiцыраванне адэнавiрусам — у 21 працэнце i рэспiраторна-сiнтыцыяльным вiрусам — у 17,7 працэнта выпадкаў. Таксама лабараторна пацверджана 179 выпадкаў захворвання на пандэмiчны грып А/H1N1, з iх 153 выпадкi былi выяўлены за перыяд эпiдэмiчнага пад'ёму. Пра новыя смяротныя ахвяры свiнога грыпу Мiнiстэрства аховы здароўя не паведамляе (раней афiцыйна былi пацверджаны 13 выпадкаў), як не паведамляе i пра колькасць смяротных выпадкаў у вынiку пнеўманii.

У галоўным медыцынскiм ведамстве сцвярджаюць, што запасы антыбiётыкаў на аптэчных складах i ў арганiзацыях аховы здароўя дазваляюць у гэты момант забяспечваць бягучыя патрэбы.

Пра скарачэнне ў Расii ўдзельнай вагi выпадкаў грыпу А /H1N1 паведамiў учора i Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Расii Генадзь Анiшчанка. Па апошняй iнфармацыi, на новы вiрус грыпу прыпадае каля 29 працэнтаў выпадкаў выяўленых вострых рэспiраторных iнфекцый.

I ўсё ж, па словах Генадзя Анiшчанкi, эпiдэмiялагiчная сiтуацыя па грыпе ў Расii па-ранейшаму лепшая, чым у краiнах Еўропы, дзе ўдзельная вага гэтага вiрусу перавышае 60 працэнтаў сярод усiх выпадкаў ВРВI. Генадзь Анiшчанка расказаў таксама аб супрацьэпiдэмiчных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў сталiчным метрапалiтэне. У маскоўскай "падземцы" былi ўсталяваныя камплекты бяспечнага для людзей абеззаражвальнага ўльтрафiялетавага абсталявання: 38 такiх камплектаў дзейнiчаюць у дэпо, 32 — у падземных пераходах i 61 — на эскалатарах. Да таго ж увесь вагонны парк маскоўскага метрапалiтэна, а гэта, мiж iншым, 3 838 вагонаў, штодня праходзiць дэзынфекцыю.

Надзея НIКАЛАЕВА.

←Осечки детектора лжи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика