Расiйска-беларускi саюз: аб'ядноўвацца або проста сябраваць
Сацыялагiчныя апытаннi насельнiцтва, праведзеныя ў гэтым годзе Інстытутам сацыялогii НАН Беларусi i Усерасiйскiм цэнтрам вывучэння грамадскай думкi (УЦВГД), паказваюць падобнасць поглядаў беларусаў i расiян на магчымыя формы ўзаемаадносiнаў Расii i Беларусi.
Сярод жыхароў Беларусi пераважае думка аб будаўнiцтве адносiнаў з Расiяй на аснове мiжнародных дагавораў з захаваннем незалежнасцi дзяржавы — гэта адзначае 51 працэнт апытаных. За раўнапраўны саюз дзвюх дзяржаў са стварэннем наднацыянальных органаў кiравання выказваецца 41 % рэспандэнтаў. Уваходжанне ў склад Расiйскай Федэрацыi ў якасцi суб'екта(аў) федэрацыi падтрымлiваюць толькi 4 % апытаных (гл. дыяграму 1).
Паводле звестак, атрыманых падчас сацыялагiчнага апытання жыхароў Расii, каля 40 % расiян бачаць расiйска-беларускi саюз у форме аб'яднання дзвюх дзяржаў у адну на раўнапраўнай аснове. Трэць жыхароў Расii выступаюць проста за добрыя суседскiя адносiны без аб'яднання дзвюх краiн.
Пятая частка расiян хацела б бачыць Беларусь у складзе Расii на правах аднаго або некалькiх суб'ектаў Расiйскай Федэрацыi.
Пытанне аб магчымым мiждзяржаўным аб'яднаннi задавалася ў Расii i ў Беларусi ў крыху рознай форме. Аднак вынiкi адказаў сведчаць аб тым, што сёння i ў Расii, i ў Беларусi iснуе значная колькасць людзей, якiя выказваюцца за раўнапраўны саюз дзвюх дзяржаў са стварэннем наднацыянальных органаў кiравання.
Пераважная большасць беларускiх грамадзян (81%) лiчаць, што цяпер iнтарэсам нашай краiны больш за ўсё адпавядае цеснае супрацоўнiцтва з Расiяй. Гэтыя звесткi атрыманыя падчас сацыялагiчнага даследавання, праведзенага Iнфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (IАЦ) у II квартале 2009 г.
Думка беларусаў супадае з думкай расiян. Паводле звестак Усерасiйскага цэнтра вывучэння грамадскай думкi (УЦВГД), у чэрвенi 2009 г. тры чвэрцi апытаных выказалiся за далейшае зблiжэнне з Беларуссю.
На працягу апошнiх дзесяцi гадоў пераважная большасць расiян заяўляюць аб сваiм пазiтыўным стаўленнi да Беларусi. Гэтыя звесткi абнародаваныя расiйскiм Аналiтычным Цэнтрам Юрыя Левады (Левада-Цэнтр). З 2000 года не менш як 80 % апытаных расiян ацэньваюць сваё стаўленне да Беларусi як вельмi добрае або ў асноўным добрае.
Паводле звестак, атрыманых падчас апытання, праведзенага Усерасiйскiм цэнтрам вывучэння грамадскай думкi (УЦВГД), 45 % расiян успрымаюць Беларусь як дружалюбную дзяржаву, 33 % — як гандлёвага i эканамiчнага партнёра. Кожны дзясяты лiчыць Беларусь стратэгiчным саюзнiкам Расiйскай Федэрацыi (гл. дыяграму 2).
Iнфармацыя Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.