У палку міліцыі спецпрызначэння створаны жаночы ўзвод

Источник материала:  
24.11.2009 13:33 — Новости Общества

У палку міліцыі спецыяльнага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама створаны жаночы ўзвод з 16 чалавек.

Як паведамілі ў камандаванні часці, «практычна ўсе дзяўчаты паступілі на службу з «гражданкі». Адна з іх раней праходзіла службу ў падраздзяленні патрульна‑паставой службы міліцыі УУС Мінаблвыканкама. Пераважная большасць ваеннаслужачых — спартсменкі. Ёсць майстры спорту па тайландскім боксе, лёгкай атлетыцы, розных відах барацьбы.

Чымсьці прынцыповым задачы дзяўчын ад задач іх калег‑мужчын у палку міліцыі спецыяльнага прызначэння не адрозніваюцца. Яны таксама нясуць службу па ахове грамадскага парадку.

Акрамя таго, у іх функцыі ўваходзіць надгляд жанчын пры допуску на масавыя мерапрыемствы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Фоторепортаж: В Лондоне прошла выставка секса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика