Пасол Казахстана: Мы будзем пастаўляць нафту ў Беларусь

Источник материала:  
24.11.2009 12:43 — Новости Общества

На прэс‑канферэнцыі, прысвечанай афіцыйнаму візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, пасол гэтай краіны, Анатоль Смірноў, паведаміў, што распрацоўваюцца планы пастаўкі ў нашу краіну казахскай нафты для яе далейшай перапрацоўкі ў Беларусі.

Паводле сп. Смірнова, гэта стане магчыма, калі пачне працу Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. У выніку ўвядзення агульных мытных пошлін, транспарціроўка нафты з Казахстана ў Беларусь праз тэрыторыю Расіі стане рэнтабельнай.

Пасол Казахстана таксама перакананы, што ўвядзенне агульнай мытнай прасторы дазволіць давесці агульны таваразварот паміж нашымі краінамі да 5 млрд. даляраў (зараз ён не дасягае і аднаго мільярда).

«Мытны саюз — гэта самая высокая ступень інтэграцыі. Ключавая ідэя яго ўвядзення — зніжэнне мытных перашкод у гандлі паміж нашымі краінамі», ‑‑ адзначыў пасол. Адказваючы на пытанне аб павышэнні мыта на ўвезеныя аўтамабілі, пасол Казахстана заўважыў, што мытны саюз у перспектыве «будзе ацэнены насельніцтвам усіх краін, бо прынясе толькі прыбытак».

←Американские зрители пожаловались на вызывающее поведение поп-певца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика