“Будучыня роднай зямлі”

Источник материала:  
24.11.2009 01:00 — Новости Общества

Пад такой назвай БРСМ у Мар'інай Горцы “запусціў” акцыю-марафон, прысвечаную 90-годдзю з дня ўтварэння ЛКСМБ

Першы сакратар ЦК БРСМ Юрый Крывадубскі адзначыў: акцыя пройдзе ў большасці знакавых для гісторыі Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі гарадах і раёнах нашай краіны. Фінішуе яна 24 верасня 2010-га ў сталіцы рэспублікі.
Адбудуцца сустрэчы са знакамітымі людзьмі, якія пакінулі прыкметны след у маладзёжным руху. Але чаму менавіта ў Мар'інай Горцы ўзяла свой “разбег” акцыя? У гэтым няма нічога дзіўнага. Па-першае, лёс роднай зямлі залежыць ад тых, хто будзе з цягам часу працаваць на ёй, клапаціцца аб павышэнні ўрадлівай сілы, наводзіць парадак -- ад цяперашняга маладога пакалення. У Мар'інай Горцы размешчана адна са старэйшых у рэспубліцы навучальных устаноў аграрнага профілю, якая вось ужо на працягу 133 (!) гадоў рыхтуе кваліфікаваныя кадры для вёскі, -- цяпер дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Яна дала пуцёўку ў самастойнае жыццё больш чым 25 тысячам дыпламаваных спецыялістаў. Два выпускнікі навучальнай установы сталі Героямі Савецкага Саюза, чатыры -- Героямі Сацыялістычнай Працы, больш за дзесяць -- дактарамі сельскагаспадарчых навук.
Па-другое, народны артыст СССР, лаўрэат прэміі ВЛКСМ і ЛКСМБ кампазітар Ігар Лучанок працяглы час жыў у Мар'інай Горцы. І зараз ён -- добры сябра моладзі. Дык дзе ж, як не ў Мар'інай Горцы, у прысутнасці славутага чалавека, і было распачынаць акцыю? Прыкметна і тое, што стартавала яна ў Год роднай зямлі.
Мікалай ГРЫГАРОВІЧ, “БН”.
НА ЗДЫМКУ: Юрый КРЫВАДУБСКІ (справа) і паэт Іван ЦІТАВЕЦ.
Фота аўтара.

←Инну Афанасьеву отдали в сексуальное рабство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика