АБЗАЦ

Источник материала:  

Грунтовя воды падтапiлi каля 200 падворкаў у Брэсце. Гэта выклiкана выпадзеннем вялiкай колькасцi ападкаў. У зоне падтаплення апынулiся падворкi на сямi вулiцах горада. У падвалах жылых дамоў узровень вады дасягаў 60 см. Для лiквiдацыi наступстваў стыхii была прыцягнутая спецыяльная тэхнiка выратавальнiкаў i камунальных службаў горада. Пацярпелых няма.

Вучоныя Інстытута гiсторыi НАН Беларусi ўчора прыступiлi да даследавання пляцоўкi будаўнiцтва АЭС у Астраўцы на прадмет выяўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцяў. Спецыялiсты будуць працаваць у астраўцы на працягу тыдня, iм трэба будзе даследаваць 400 га.

Мiнскi школьнiк траўмаваны грузавым цягнiком. Iнцыдэнт адбыўся ўвечары 22 лiстапада недалёка ад прыпынку "Курасоўшчына". Шасцiкласнiк адной з мiнскiх школ парушыў элементарныя правiлы бяспекi: хадзiў па чыгуначных пуцях. Бесклапотнасць прывяла да трагедыi. На хлопчыка наехаў грузавы цягнiк. Падлетку адрэзала руку на ўзроўнi сярэдняй часткi плечавой косткi. Акрамя таго, хлопчык атрымаў адкрыты пералом аднаго з пальцаў ступнi. Дзiця дастаўлена ў бальнiцу.

Расiянiн спрабаваў нелегальна вывезцi праз Езярышча буйную партыю лому каляровых металаў. Аўтамабiль КамАЗ, якiм кiраваў непрацуючы 27-гадовы расiянiн, быў затрыманы ў Гарадоцкiм раёне. У iм выяўлена 15,6 т лому каляровых металаў коштам Br23,7 млн. Суправаджальных дакументаў на груз у вадзiцеля не было. Груз канфiскаваны, складзены пратакол.

Даследаваннi, праведзеныя вытворцамi касметычнай прадукцыi, сведчаць пра тое, што кожны дзень жанчына наносiць на скуру свайго твару каля 515 хiмiчных злучэнняў. Гэтая лiчба складаецца са штодзённага выкарыстання гiгiенiчнай i эстэтычнай касметыкi, парфумы i iншых сродкаў догляду. Згодна са звесткамi апытання, сярэднестатыстычная жанчына штодзень выкарыстоўвае мiнiмум 13 касметычных прадуктаў для твару, у склад кожнага з якiх уваходзiць да 20 хiмiчных iнгрэдыентаў. Напрыклад, памада для вуснаў утрымлiвае 33 кампаненты, ласьён для скуры — 32, туш для веек — 29. Паколькi доўгатэрмiновы эфект прымянення многiх з гэтых рэчываў нiколi не вывучаўся, не выключана, што яны могуць быць небяспечнымi для здароўя.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

У Вялiкабрытанii нованароджаную дзяўчынку назвалi ў гонар аўтамабiльнай маркi — Кiа. Гэтае дзiця нарадзiлася ў сямейнай пары Тонi Рычардсана i Саманты Смiт. Па шляху ў бальнiцу горада Пул роды прайшлi на заднiм сядзеннi мiнiвэна Kia Carens. Спачатку бацькi хацелi назваць дзяўчынку Цiлi, аднак вырашылi памяняць рашэнне на карысць паўднёвакарэйскай маркi. Выканаўчы дырэктар брытанскага падраздзялення Кiа пажадаў дзяўчынцы, бацькам i астатнiм iх дзецям цудоўнага жыцця.

Чарговы з'езд партыi "Адзiная Расiя" не абышоўся без iнцыдэнтаў. Двое ўдзельнiкаў форуму атрымалi траўмы, звалiўшыся з трыбуны падчас пасяджэння. На трыбунах, усталяваных у зале пасяджэнняў, не было агароджы, а крэслы для ўдзельнiкаў стаялi амаль ушчыльную да краю. Праход на вышынi 3 м над падлогай быў вузкiм i амаль не асвятляўся. Спачатку звалiўся член Савета Федэрацыi ад парламенту Ямала-Ненецкай АА, саўладальнiк Прамсувязьбанка Д. Ананьеў. Ён змог устаць i нават паспрабаваў вярнуцца на трыбуну, падцягнуўшыся на руках, але вышыня трыбуны не дазволiла гэтага зрабiць. Затым з трыбуны звалiлася вiцэ-губернатар Пецярбурга Ала Манiлава. На "хуткай дапамозе" яе адвезлi ў бальнiцу. Сур'ёзных траўмаў яна не атрымала. Цяпер разбiраюцца з кампанiяй, якая рыхтавала залу да з'езда.

←Слышен звон бубенцов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика