25—26 лістапада Беларусь наведае Нурсултан Назарбаеў
23.11.2009 17:01
—
Новости Общества
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 25‑26 лістапада з афіцыйным візітам наведае Беларусь.
У ходзе сустрэч і перамоваў у Мінску будуць абмеркаваны пытанні беларуска‑казахстанскага ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Беларусь і Казахстан цесна супрацоўнічаюць па ўсіх напрамках. Так, у Мінску 23 лістапада праходзіць пасяджэнне беларуска‑казахстанскай камісіі па навукова‑тэхнічным супрацоўніцтве.