Пакінуты ў краме дыпламат нарабіў пярэпалах у Маладзечне

Источник материала:  
21.11.2009 22:21 — Новости Общества

Сёння вечарам, а 18-й гадзіне ў Маладзечне на вул. Крынічнай 19 супрацоўнікі ГРАУС і МНС ачапілі краму «Квінта». Кліенты заўважылі пасярод крамы дыпламат. Гаспадара не было, дык пільныя грамадзяне патэлефанавалі ў міліцыю. У лічаныя хвіліны купцоў з крамы эвакуявалі, а мясцовасць ачапілі. Усе службы паказалі свою высокую прафесійнасць.

Гандлярам на час здарэння дала прытулак «газель» мясцовага ГРАУС.

Але гора-пакупнік, які пакінуў свой дыпламат, знайшоўся. Як пасля расказвалі шчаслівыя прадаўцы, не пашчасціла толькі грузчыку, які прапаноўваў: дайце на бутэльку, і я вынесу гэты дыпламат у поле.

Гаспадар дыпламата застаўся ў краме даваць тлумачэнні супрацоўнікам спецслужбаў.

←Команда Президента Беларуси с победы стартовала в Третьих республиканских соревнованиях по хоккею среди любителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика