Вяляцiцкая свечка
21.11.2009
—
Новости Общества
Сёння ў праваслаўных вернiкаў Мiхайлаў дзень. У вёсцы Вяляцiчы Барысаўскага раёна
"Святы Мiхайла" лiчыцца апекуном, i менавiта ў гэты дзень адбываецца абрад пераносу
свечкi. Абрад старажытны, перажыўшы нават самыя неспрыяльныя для рэлiгii часы
(тады свечку пераносiлi па начах).
Цэлы год свечка знаходзiлася ў доме Валянціны Вайтовіч, i сёння яе па традыцыi
ўрачыста перанясуць ў дом 49-гадовай Наталлі Шляхоўскай. Але спачатку зладзяць
праводзiны з багатым сталом, пранясуць па вулiцы з крыжам i iконаю, сустрэнуць
з хлебам-соллю. "Абрад патрабуе захавання, як гiсторыка-культурная каштоўнасць",
— кажа дырэктар вясковага СДК Людміла СТАЛЬНІКОВІЧ. На фотаздымку адзiн з момантаў леташняй "Мiхайлаўскай свечкi". Ікону i свечку
нясуць Юлiя Чарняўчык i яе брат Павел пры ўдзеле мясцовага святара протаiерэя
Фёдара Чарцякова