Самыя папулярныя пытаннi прамой лiнii Зянона Ломаця — жыллё i добраўпарадкаванне
З 35 пытанняў, зададзеных старшынi Камiтэта Дзяржкантролю жыхарамi Мiнска i Мiнскай вобласцi, больш за палову датычылася будаўнiцтва i якасцi жылля, дрэнных дарог, нявыкарыстаных будынкаў i г.д.
Зiнаiда Мiкалаеўна з Мiнска ўступiла ў долевае будаўнiцтва. Фiрма развалiлася, а грошы ёй нiхто не вярнуў. Анатоль Пятровiч з вёскi Iканы Барысаўскага раёна скардзiўся, што пасля закрыцця школы карыстацца спартзалай iх дзецям не дазваляюць. Наталля Мiхайлаўна расказала, што ў вёсцы Замасточча адсутнiчаюць абяцаныя дарожныя знакi i "ляжачыя" палiцэйскiя.
Акрамя жыццёвых праблем, былi пытаннi i больш глабальнага плана. Бухгалтар Наталля Леанiдаўна з Мiнска пацiкавiлася, чаму праграмнае забеспячэнне, якое ўсталёўвае падатковая iнспекцыя, для перадачы справаздач па падатках каштуе 320 тысяч рублёў у год. У той час як аналагiчная праграма для цэнтра сацыяльнай абароны ўсталёўваецца бясплатна.
Дзмiтрый Мiхайлавiч з Мiнска сцвярджае, што ў ЖКГ горада няма ўмоваў для арганiзацыi грамадскiх прац часова беспрацоўных. Па словах Дзмiтрыя Мiхайлавiча, у ЖКГ няма працы, якую можна выканаць ва ўласным адзеннi. Спецыяльнае адзенне не выдаецца, а грошы на яго выдзяляюцца.
На "прамую лiнiю" паступiла iнфармацыя аб магчымых хаўруснiках былога кiраўнiка Кастрычнiцкага раёна Мiнска Мiхаiла Цыгана, якi прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi за хабар.
Пытанняў наконт грыпу i эпiдэмii, а таксама па забяспечанасцi лекамi не ўзнiкла. Напярэдаднi спецыялiсты КДК праверылi 88 аптэк Мiнска, а таксама палiклiнiкi. Па словах Зянона Ломаця, у некаторых з iх лекаў не хапае, але i чэргаў ужо няма, у палiклiнiках таксама.
Усяго на "прамую лiнiю" дазванiлася 35 чалавек, спробаў "прабіцца" было каля 15 тысяч.
— Пытаннi жыццёвыя, але якую выснову можна зрабiць? У шэрагу выпадкаў нашы мясцовыя органы недапрацоўваюць, — каментуе "прамую лiнiю" Зянон Ломаць. — Гэтыя пытаннi не ўзнiклi б, калi б старшынi сельскiх выканаўчых камiтэтаў, працаўнiкi райвыканкамаў, адмiнiстрацый раёнаў гарадоў часцей сустракалiся з насельнiцтвам, праводзiлi сустрэчы i такiя ж "прамыя лiнii". Мы пераправяраем. Я ж для чаго пазначаю тэлефон? Пасля, калi выдаецца вольны час, набiраю нумар i пытаюся, як вырашылася пытанне? Не вырашылася? Тады меры будуць больш жорсткiмi. Нi адзiн зварот без увагi не застанецца. Акрамя таго, што я паразмаўляў з 36 абанентамi, частка зваротаў запiсана аператарамi. Iх звароты мы таксама возьмем на кантроль.
Па словах спадара Ломаця, сёлета не было нi адной праверкi КДК, якая б не выявiла парушэнняў.
— Па вынiках 10 месяцаў мы на трэць знiзiлi колькасць праверак прадпрыемстваў, — кажа старшыня КДК. — Вынiковасць — 100 працэнтаў. У бюджэт вернута 177 млрд. Гэта 115 працэнтаў да ўзроўню мiнулага года.
За другое паўгоддзе Зянон Ломаць правёў 6 прамых лiнiй, задаць пытанне змаглi 207 чалавек.
Настасся Занько.