У Мінздароўя — тэрміновая нарада па пытаннях пнеўманіі

Источник материала:  
20.11.2009 13:08 — Новости Общества

А 14‑й гадзіне ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя адбудзецца круглы стол па праблемах лячэння пнеўманіі.

На пасяджэнне запрошаныя галоўныя спецыялісты Мінздароўя, навукоўцы, кіраўнікі клінік, загадчыкі пульманалагічных аддзяленняў шпіталёў.

Паводле звестак на 10 лістапада (больш свежай інфармацыі Мінздароўя не дае) у Беларусі вірус высокапатагеннага грыпу A/H1 N1 знойдзены ў 185 чалавек. У 13 чалавек, якія памерлі ад пнеўманіі, знойдзены вірус грыпу A/H1N1. Колькі ўсяго памерлі ад пнеўманіі, не ўдакладняецца. У аддзяленнях рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі зараз знаходзяцца 763 чалавекі, зь іх 43 дзіцяці.

←Победители конкурса "Зорка ўзышла над Беларуссю" смогут поступить в творческие вузы без экзаменов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика