Банк даных аб дзецях з нядобранадзейных сем'яў скарацiўся амаль у два разы

Источник материала:  

Калi раней Мiнiстэрства адукацыi вяло статыстыку па 31 тыс. дзяцей, якiя знаходзiлiся ў сацыяльна небяспечнай сiтуацыi, то на 1 лiстапада 2009 года такiх дзяцей было амаль 17 тыс.

Усяго ў Беларусi налiчваецца 1 млн. 411 тыс. сем'яў з дзецьмi. Большасць сем'яў (53 працэнты) выхоўваюць толькi адно дзiця. Па двое дзяцей выхоўваюць 31 працэнт беларускiх сем'яў i толькi 5,7 працэнта маюць па трое i больш дзяцей. Усяго ў Беларусi налiчваецца 1 млн. 885 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў -- гэта 18,46 працэнта насельнiцтва краiны. Распрацаваная ў Беларусi сiстэма падтрымкi сям'i i дзiцяцi — самая развiтая на тэрыторыi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

БЕЛТА.

←Аукцион прошел. Забудьте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика