ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУ Стакгольме адкрыўся самiт Расiя-ЕС Расiю прадстаўляе прэзiдэнт Дзмiтрый Мядзведзеў, якi ўжо правёў перамовы з прэм'ер-мiнiстрам Швецыi Фрэдрыкам Рэйнфельдтам.   Расiйскi прэзiдэнт падзякаваў шведскiм уладам за выдачу дазволу на пракладку трубаправода "Паўночны паток" па дне Балтыкi ў эканамiчнай зоне краiны. За зачыненымi дзвярыма абмяркоўвалi эканамiчныя тэмы — па ўсёй бачнасцi, энергетыку. Асноўнымi жа тэмамi для перамоў з Еўрасаюзам стануць новая базавая дамова памiж Расiяй i ЕС, пастаўкi расiйскага газу ў Еўропу i новая архiтэктура еўрапейскай бяспекi.   Расiйскi прэзiдэнт падзякаваў шведскiм уладам за выдачу дазволу на пракладку трубаправода "Паўночны паток" па дне Балтыкi ў эканамiчнай зоне краiны. За зачыненымi дзвярыма абмяркоўвалi эканамiчныя тэмы — па ўсёй бачнасцi, энергетыку. Асноўнымi жа тэмамi для перамоў з Еўрасаюзам стануць новая базавая дамова памiж Расiяй i ЕС, пастаўкi расiйскага газу ў Еўропу i новая архiтэктура еўрапейскай бяспекi. Абама стварыў антыкрызiсны спецназ Прэзiдэнт ЗША Барак Абама абвясцiў аб стварэннi спецпадраздзялення па барацьбе з фiнансавымi злачынствамi.

Адна з задач спецпадраздзялення — кансультацыi генпракурору па расследаваннi банкаўскiх, iпатэчных парушэнняў, а таксама парушэнняў у сiстэме крэдытавання i выпадкаў "адмывання" грошай. У складзе падраздзялення — прадстаўнiкi мiнiстэрстваў юстыцыi, фiнансаў, гандлю, працы, жыллёвага будаўнiцтва i развiццi гарадоў, адукацыi, унутраных спраў, ФБР, Сакрэтнай службы, а таксама шэрагу ведамстваў i камiсiй.

Перуанцы збiлi пажарных за спазненне У сталiцы Перу Лiме мясцовыя жыхары закiдалi палкамi i камянямi, збiлi i абрабавалi пажарную брыгаду, якая прыбыла да месца здарэння са спазненнем.

Як паведамiў кiраўнiк пажарнай аховы акругi, прычынай незадаволенасцi мясцовых жыхароў паслужыла тое, што пажарныя з гэтай акругi прыехалi на 11 хвiлiн пазней, чым iх калегi з цэнтра горада. У вынiку бойкi, у якой узялi ўдзел каля 30 чалавек, нiхто з пажарных не атрымаў сур'ёзных траўмаў, аднак пазней высветлiлася, што мясцовыя жыхары абрабавалi аўтамабiль брыгады.

Бацькi перашкодзiлi сыну забiць настаўнiкаў Масавае забойства ў адной са школ у горадзе Баве на поўнач ад Парыжа прадухiлiла французская палiцыя дзякуючы пiльным бацькам навучэнца.

17 лiстапада 13-гадовы падлетак, узброiўшыся вiнтоўкай i 25 патронамi, з'явiўся ў школу Saint Esprit, каб забiць сваiх настаўнiкаў. Аднак ён адмовiўся ад задумы, калi ўбачыў, што школу акружыла палiцыя, i адправiўся ў iнтэрнэт-кавярню. Як высветлiлася, аб злачынстве палiцэйскiх папярэдзiлi бацькi дзiцяцi. Мацi з бацькам вырашылi патэлефанаваць у палiцыю, калi не знайшлi дома вiнтоўкi. Бацькi таксама дапамаглi палiцыi затрымаць сына, паказаўшы на яго любiмую кавярню. Дзiця захаплялася вiдэагульнямi, але не мела цяжкасцяў у вучобе, расказаў дырэктар школы.

Плот перамог нiндзя 25-гадовы жыхар Сiэтла, якi лiчыў сябе японскiм воiнам-шпiёнам нiндзя, напароўся на металiчную загваздку ў плоце, спрабуючы яго пераскочыць.

Палiцэйскiя знайшлi на плоце нецвярозага мужчыну ў крывi — яго сцягно было прабiта загваздкай. "Нiндзя" быў дастаўлены ў бальнiцу ў цяжкiм стане. Прадстаўнiк палiцыi паведамiў, што памiж пацярпелым i iншым амерыканцам, якi выклiкаў палiцыю, адбыўся канфлiкт, якi перайшоў у бойку. Спрабуючы ўцячы ад супернiка, малады чалавек вырашыў пераскочыць праз плот вышынёй каля паўтара метра. У бальнiцы пацярпелы настойваў на тым, што ён нiндзя, якi хацеў пераадолець перашкоду.

←Аукцион прошел. Забудьте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика