Салдатам загадана здаць мабільнікі
18.11.2009 09:46
—
Новости Общества
Міністэрства абароны абмежавала выкарыстанне мабільных тэлефонаў «срочнікам», курсантам і рэзервістам.
Цяпер карыстацца сотавікам ім можна будзе толькі ў час, спецыяльна адведзены для асабістых справаў, у выходны, падчас адпачынку, па-за вайсковай часткай. Ва ўсіх астатніх выпадках салдаты абавязаныя будуць здаваць свае тэлефоны на захаванне.
Мінабароны матывуе такую пастанову аховай ваенных сакрэтаў. Але цяпер ваеннаслужачыя губляюць магчымасць аператыўна паскардзіцца родным у выпадку парушэння іх правоў.