Хочаш быць здаровым? Спi ў позе эмбрыёна!
"Хочаш добра выглядаць? Высыпайся!" — гэты пастулат добра вядомы ўсiм. Як i галоўныя правiлы здаровага сну. Зрэшты, паўтарэнне — мацi вучэння.
Асноўныя правiлы добрага сну такiя:
спiм не менш як 7—8 гадзiн у суткi;
ложак павiнен быць у меру цвёрдым;
падушка — невысокай;
тэмпература ў пакоi — 18—20 °С;
непажаданы прагляд перад сном "жахлiвiкаў", асаблiва людзям з павышанай нервовай узбуджальнасцю;
добра было б перад сном выпiць шклянку цёплага малака з мёдам — заспакойвае;
спаць трэба ў правiльнай позе.
Такiм чынам, якiя позы iснуюць?
Поза эмбрыёна. Чалавек спiць на боку, ногi i рукi сагнутыя, галава крыху нахiленая. Гэта — лепшая поза для сну! Нездарма ж прырода менавiта ў такiм становiшчы трымае малога ва ўлоннi мацi. У такой позе цела адпачывае: усе яго суставы цалкам расслабленыя, адсутнiчае прагiн паяснiцы, зафiксаваныя натуральныя выгiны груднога i шыйнага аддзелаў пазваночнiка. Трахея i грудная клетка не адчуваюць нiякага цiску, дзякуючы чаму чалавек дыхае глыбока i роўна.
Чалавек спiць на боку, ногi i рукi сагнутыя, галава крыху нахiленая. Гэта — лепшая поза для сну! Нездарма ж прырода менавiта ў такiм становiшчы трымае малога ва ўлоннi мацi. У такой позе цела адпачывае: усе яго суставы цалкам расслабленыя, адсутнiчае прагiн паяснiцы, зафiксаваныя натуральныя выгiны груднога i шыйнага аддзелаў пазваночнiка. Трахея i грудная клетка не адчуваюць нiякага цiску, дзякуючы чаму чалавек дыхае глыбока i роўна.Поза салдацiка. Чалавек ляжыць на спiне, рукi i ногi выцягнутыя, як па камандзе "смiрна!". На першы погляд — поза цалкам натуральная, свабодная. Але ў яе ёсць цэлы шэраг недахопаў: па-першае, вялiзнае значэнне набывае якасць матраца. Калi ён мяккi, то ў вобласцi паяснiцы з'явiцца прагiн, якi можа выклiкаць болевыя адчуваннi. Акрамя таго, гэта поза нярэдка правакуе храп.
Чалавек ляжыць на спiне, рукi i ногi выцягнутыя, як па камандзе "смiрна!". На першы погляд — поза цалкам натуральная, свабодная. Але ў яе ёсць цэлы шэраг недахопаў: па-першае, вялiзнае значэнне набывае якасць матраца. Калi ён мяккi, то ў вобласцi паяснiцы з'явiцца прагiн, якi можа выклiкаць болевыя адчуваннi. Акрамя таго, гэта поза нярэдка правакуе храп.Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што становiшча цела чалавека падчас сну ў значнай ступенi вызначаецца яго псiхалагiчнымi якасцямi. I пераканаць чалавека не спаць у якой-небудзь шкоднай позе надзвычай складана. Мы можам пагаджацца з усiмi доказамi, прымаць жалезныя рашэннi спаць толькi ў позе эмбрыёна, але як толькi свядомасць адключаецца, цела само прымае звычна-шкодную позу.
Калi вы належыце да такiх людзей i, прачнуўшыся, знаходзiце сябе ў стойцы "смiрна!" — падманiце самi сябе. Пакладзiце пад каленi падушку. Такiм чынам вы разгрузiце нiжнi аддзел пазваночнiка. А што можа быць больш важным, чым здароўе нашага "слупа жыцця"?
Поза свабоднага падзення. Ляжым на жываце, галава павернутая ўбок, рукi размешчаныя на падушцы. Вы спiце менавiта так? Асцярожна: могуць пацярпець шыйныя пазванкi. Бо галава павернутая ўбок да ўпору, i ранiцай шыя можа зацякаць або хрусцець. З часам такая поза можа прынесцi i больш сур'ёзныя праблемы: напрыклад, скрыўленне шыйных пазванкоў. А ўслед за гэтым — парушэннi ў рабоце ўнутраных органаў. Верагоднасць ускладненняў павышаецца ў выпадку, калi вы прывыклi спаць на высокай падушцы: да выгiну ўбок дадаецца яшчэ i ненатуральны выгiн уверх. Прымiце падушку!
Ляжым на жываце, галава павернутая ўбок, рукi размешчаныя на падушцы. Вы спiце менавiта так? Асцярожна: могуць пацярпець шыйныя пазванкi. Бо галава павернутая ўбок да ўпору, i ранiцай шыя можа зацякаць або хрусцець. З часам такая поза можа прынесцi i больш сур'ёзныя праблемы: напрыклад, скрыўленне шыйных пазванкоў. А ўслед за гэтым — парушэннi ў рабоце ўнутраных органаў. Верагоднасць ускладненняў павышаецца ў выпадку, калi вы прывыклi спаць на высокай падушцы: да выгiну ўбок дадаецца яшчэ i ненатуральны выгiн уверх. Прымiце падушку!Поза "марская зорка". Чалавек ляжыць на спiне, рукi i ногi шырока раскiнутыя ў розныя бакi. Поза падобная на "салдацiка" i правакуе тыя ж ускладненнi.
Чалавек ляжыць на спiне, рукi i ногi шырока раскiнутыя ў розныя бакi. Поза падобная на "салдацiка" i правакуе тыя ж ускладненнi.Акрамя чыста фiзiялагiчнага значэння, такая поза мае i псiхалагiчную падаплёку: псiхолагi сцвярджаюць, што iмкненне шырока, амаль што хаатычна раскiнуць рукi i ногi, уласцiвае людзям, якiя перажываюць моцнае ўнутранае напружанне. Такiм спосабам цела пазбаўляецца ад таго, што яго скоўвае наяве. Пасля таго, як перыяд напружанасцi мiне, цела можа выбраць iншую, больш карысную позу для сну. А пакуль што паспрабуйце змякчыць магчымы негатыў, падклаўшы падушку пад ногi.
Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.