Вам таксi? Калi ласка!

Источник материала:  

Узяць грузавую аўтамашыну бывае даволi складана, хоць абвестак на грузаперавозкi хапае. У адным выпадку — танаж не падыходзiць, бо на 10-тонным грузавiку не будзеш перавозiць канапу, а ў iншым — адлегласць вадзiцеля не задавальняе.

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Баранавiцкага раёна праявiлi iнiцыятыву i стварылi "Сацыяльнае таксi", але iм могуць карыстацца толькi шматдзетныя, малазабяспечаныя, апякунскiя, няпоўныя сем'i, сем'i, у якiх ёсць дзецi-iнвалiды, дзецi-сiроты, а яшчэ ўдзельнiкi вайны i адзiнокiя пенсiянеры.

На аўтамабiлi "Газэль" у людзей ёсць магчымасць перавезцi мэблю цi iншую маёмасць у любы населены пункт раёна. І плата даволi нiзкая. Заказчыку давядзецца заплацiць 350 руб./км.

А наколькi будзе запатрабавана паслуга, пакажа час.

Сымон Свiстуновiч.

←Здоровенькi були!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика