Прэзерватыў — не штаны! ЯК ЗМАГАЦЦА З Інфекцыямі iнтымнага паходжання
— Вядома пяць груп iнфекцыйных захворванняў, якiя могуць перадавацца пры палавых кантактах. Венерычныя — сiфiлiс, ганарэя, мяккi шанкр, данаваноз i пахвiнная лiмфагранулёма (у нашай краiне апошнiя тры не сустракаюцца), запаленчыя захворваннi мочапалавых органаў — трыхаманоз, хламiдыёз, урэаплазмоз, мiкаплазмоз. У трэцяй групе — ВIЧ-iнфекцыя, чацвёртай — такiя заразныя скурныя хваробы, як кароста, лабковы педыкулёз i папiломавiрусная iнфекцыя, пятай — iнфекцыi, якiя перадаюцца не толькi палавым шляхам, напрыклад, парэнтэральныя гепатыты i амебiяз мочапалавых органаў. Падзяляюць IППШ яшчэ на прасцейшыя, паразiтарныя, грыбы, бактэрыяльныя i вiрусныя. Апошнiя — гэта папiломавiрус, герпес, цытамегалавiрус. Супрацьвiруснае лячэнне з прымяненнем ацыклавiру тармозiць рост згаданых вiрусаў, але не здольнае выдалiць iх з клеткi. Да таго ж, некаторыя вiды папiломавiруснай iнфекцыi выклiкаюць рак шыйкi маткi. Са згаданымi вышэй вiрусамi жывуць дзесьцi 90 працэнтаў насельнiцтва. У некаторых ён нiяк не праяўляецца.
— А што патрэбна для актывiзацыi вiруса?
— Пераахалоджванне, спадарожнае захворванне, напрыклад, пнеўманiя. Герпес заяўляе аб сабе, калi наша iмунная сiстэма дала збой... Ёсць нават хворыя, якiя атрымлiваюць супрэсiўную тэрапiю — гадамi прымаюць супрацьвiрусныя прэпараты, каб папярэдзiць штомесячныя рэцыдывы высыпак. Герпеснай iнфекцыяй павiнны займацца ў першую чаргу iнфекцыянiсты.
— Тады пяройдзем да iншых iнфекцый...
— Венерычныя хваробы i палавая разбэшчанасць — гэта сiнонiмы. Такiя захворваннi непасрэдным чынам звязаны з паводзiнамi i вылучаюцца тым, што абавязкова рэгiструюцца i лечацца ў дзяржаўных медустановах. Для iх прадугледжаны прымусовае, па санкцыi пракурора, абследаванне i прымусовае, па рашэннi суда, лячэнне, а таксама крымiнальная адказнасць за наўмыснае заражэнне i адмiнiстрацыйная — за ўхiленне ад лячэння i хаванне звестак аб палавых кантактах.
Што датычыцца iншых iнфекцый, якiя перадаюцца палавым шляхам, то цяпер iдзе размова аб выключэннi з гэтай катэгорыi захворванняў, звязаных з умоўна патагеннымi ўзбуджальнiкамi. Той жа бактэрыяльны вагiноз ужо разглядаецца як парушэнне бiяцэнозу похвы. Умоўна патагенныя мiкробы, якiя ёсць i ў здаровага чалавека, выклiкаюць ўрэа- i мiкаплазмоз. Бiяцэноз — гэта склад мiкробаў, вiрусаў, дражджэй, якiя жывуць у мочапалавых органах жанчыны. Мiкрабiяцэноз выконвае абарончую ролю, перашкаджае росту патагенных узбуджальнiкаў, аднак калi апошнi мяняецца, як пры бактэрыяльным вагiнозе, верагоднасць развiцця патагенных мiкробаў павышаецца. Таму бактэрыяльны вагiноз часта спалучаецца з трыхаманадамi, урэаплазмозам, мiкаплазмозам.
— Што наогул можа падштурхнуць патагенныя мiкробы да росту?
— Захворваннi шчытападобнай залозы, цукровы дыябет, любое цяжкае захворванне, той жа грып. Парушае бiяцэноз i ўжыванне антыбiётыкаў. Асаблiва паказальна гэта пры кандыдозе. Кандыды ёсць ва ўсiх нас — на скуры i слiзiстых, але падчас цяжарнасцi, змены гарманальнага фону нярэдка ўзнiкае кандыдоз. У мужчын гэты стан, як правiла, з'яўляецца ў вынiку заражэння ад партнёршы. Хоць пры ўрагенiтальным кандыдозе ў мужчыны спачатку неабходна выключыць цукровы дыябет. Бiяцэноз могуць парушыць любыя фактары — стрэс, iанiзуючае абпраменьванне, хiмiятэрапiя...
— Наяўнасць хламiдый — гэта заражэнне цi таксама парушэнне бiяцэнозу?
— Гэта факт заражэння, якое можа адбыцца не толькi палавым шляхам, але i ўнутрывантробна, у родах, раннiм дзяцiнстве або бытавым шляхам пры невытрымлiваннi правiлаў гiгiены. Праблема хламiдый заключаецца ў тым, што яны могуць выклiкаць пашкоджанне суставаў, сэрца, лёгкiх. Выявiць i лячыць такiя пашкоджаннi вельмi складана... Звычайна заражэнне адбываецца пры высокай успрымальнасцi, аслабленнi арганiзма i трапляннi ў яго колькасцi хламiдый, здольных запусцiць iнфекцыйны працэс. Iнфiцыраваны чалавек можа не мець нiякiх клiнiчных прыкмет захворвання, але заражаць. Тут многае залежыць ад шэрагу фактараў, у тым лiку ад стану iмуннай сiстэмы.
— Якiм чынам хламiдыi выбiраюць месца, у якiм пасялiцца?
— Сярод хламiдый ёсць розныя штамы, якiя могуць мець роднасць да розных тканак. Звычайна яны жывуць у эпiтэлii ўрэтры, аднак ёсць такiя, што "селяцца" ў органах зроку, суставах, лёгкiх. Важная роля адводзiцца цяпер хламiдыям i ў паходжаннi атэрасклерозу. Менавiта ў такiх хворых знаходзяць у крывi антыцелы да таго вiду хламiдыi, што выклiкае пнеўманiю. Наяўнасць хламiдый у крывi сведчыць пра тое, што некалi мела месца хламiдыйная iнфекцыя, аднак даследаванне апошняй па крывi не з'яўляецца асноўным.
— Цi можна дакладна вызначыць, якая менавiта хламiдыя ёсць у канкрэтнага пацыента?
— Можна з дапамогай палiмеразна-ланцуговай рэакцыi. Яна дазваляе дэталёва даследаваць кожны вiд хламiдый, вызначыць нават, з якога рэгiёна ён трапiў на тэрыторыю нашай краiны. Наогул так актыўна пра хламiдыi загаварылi толькi апошнiм часам, калi сталi даступнымi сучасныя высокаадчувальныя метады даследавання. А ў прынцыпе ўзбуджальнiк хламiдыйнай iнфекцыi быў вызначаны больш за 100 гадоў таму, а само захворванне вядома яшчэ з рымскiх часоў.
— Што можна сказаць аб верагоднасцi заражэння пры аднаразовым палавым кантакце?
— Вядома, што пры гетэрасэксуальным кантакце верагоднасць заражэння ВIЧ-iнфекцыяй складае 0,001 працэнта, сiфiлiсам — 50, паколькi ўзбуджальнiк апошняга больш агрэсiўны.
— Што павiнна спрыяць заражэнню ў вынiку аднаго кантакту?
— Пашкоджанне слiзiстай. Яно можа быць нават механiчным, адбыцца непасрэдна падчас палавога кантакту. Пры любых iншых язвавых працэсах, звязаных, напрыклад, з герпетычнымi праявамi на слiзiстай палавых органаў верагоднасць заражэння IППШ значна ўзрастае.
— Кажуць, жанчына падвяргаецца большай рызыцы iнфiцыравання...
— Больш рызыкуе прымаючы бок, а значыць, неабавязкова жанчына... Узбуджальнiкi многiх iнфекцый утрымлiваюцца ў сперме, i таму яна таксама можа быць крынiцай iнфiцыравання. Прычым бледная спiрахета бывае ў сперме нават у тых выпадках, калi яе няма на слiзiстай мочапалавых органаў.
— Наколькi распаўсюджаныя палавыя захворваннi?
— Летась захваральнасць на сiфiлiс склала 19 выпадкаў на 100 тысяч насельнiцтва. Гэта менш за 2 тысячы выпадкаў. Няшмат, а з iншага боку, у 1989 годзе ў Беларусi было 146 выпадкаў сiфiлiсу. Хворых на ганарэю — каля 5 тысяч, або 50 выпадкаў на 100 тысяч. Думаю, што гэта няпоўны ўлiк. Некалькi гадоў таму, калi ў нас не было такой вялiкай колькасцi медцэнтраў, на 1 выпадак сiфiлiсу прыпадала 30 выпадкаў ганарэi. Так што рэальна ганарэi ў нас павiнна быць разоў у 20 больш.
Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.
Працяг будзе.