У Калумбii пацярпелi больш за 9 тысяч чалавек
Еўрасаюз абышоў Амерыку па памерах багацця, прыйшлi да высновы даследчыкi кампанii Boston Consulting Group. Еўрапейцы даверылi кiраўнiкам кампанiям, фондам i банкам $32,7 трлн супраць $29,3 трлн у Амерыцы. Галоўныя прычыны "збяднення" амерыканцаў — паслабленне долара i падзенне фондавага рынку.
Колькасць сем'яў, маёмасць якiх ацэньваецца ў мiльёны, скарацiлася на 17,8 % да 9 млн у 2008 годзе. А аб'ём капiталу, якi яны аддаюць у кiраванне, скарацiўся ўпершыню з 2001 года У 2008 годзе гэтая лiчба склала $92,4 трлн у параўнаннi з $104,7 трлн у 2007-м. Але, нягледзячы на "збядненне" амерыканцаў, ЗША па-ранейшаму займаюць першае месца ў свеце па колькасцi сем'яў-мiльянераў, тут iх 3,9 млн, гэта значыць у гэтай краiне найболей высокая канцэнтрацыя багацця.
У Калумбii пацярпелi больш за 9 тысяч чалавекУ калумбiйскiм горадзе Картахена-дэ-Індзiас за час святкавання 198-й гадавiны абвяшчэння незалежнасцi ад Iспанii былi параненыя або збiтыя больш за дзевяць тысяч чалавек.
На працягу чатырохдзённага свята, якое завяршылася абраннем нацыянальнай каралевы прыгажосцi, амаль пяць тысяч чалавек звярнулiся ў бальнiцы з нагоды нажавых раненняў, дзевяць чалавек атрымалi агнястрэльныя раненнi, столькi ж пацярпелi ад сур'ёзных апёкаў. Яшчэ некалькi тысяч чалавек атрымалi траўмы ў вынiку боек, рабаванняў, iншых злачынстваў, а таксама пасля шматлiкiх дарожна-транспартных здарэнняў.
Шварцэнэгер параiў качаццаГубернатар Калiфорнii Арнольд Шварцэнэгер наведаў вайскоўцаў амерыканскага кантынгенту ў Iраку i даў iм рэкамендацыi па падтрыманнi фiзiчнай формы.
"Вы павiнны качацца кожны дзень", — заявiў былы культурыст, з'яўленне якога на базе ў прыгарадзе Багдада было сустрэта радаснымi крыкамi. Выступаючы на базе Кэмп-Вiктары, Шварцэнэгер падзякаваў салдатам за службу, а потым фатаграфаваўся i абменьваўся поцiскам рукi з ахвотнымi. Шварцэнэгер ужо даўно запланаваў замежную паездку, але яе даводзiлася адкладаць з-за клопатаў губернатара аб барацьбе з бюджэтным крызiсам.
Брытанскiм вайскоўцам дазволiлi падкупляць талiбаўБрытанскiм вайскоўцам з гэтага часу дазволена падкупляць патэнцыйных навабранцаў "Талiбана".
Акрамя гэтага, брытанскiм камандзiрам дазволена ўступаць у перамовы з лiдарамi баевiкоў, "чые рукi запэцканыя крывёй". Цяпер "Талiбан" прапаноўвае навабранцам каля 10 долараў у дзень. Новае кiраўнiцтва абавязвае камандаванне выдзяляць дастатковыя сумы на подкуп патэнцыйных тэрарыстаў. Дагэтуль брытанскiя вайскоўцы, у адрозненне ад iх амерыканскiх калег, не мелi такога хуткага доступу да наяўных сродкаў.
Фемiнiсткi пiкетавалi МiнадукацыiУ Кiеве пад сценамi будынка Мiнiстэрства адукацыi i навукi Украiны жаночы рух "Femen" правёў акцыю "А-та-та", галоўная мэта якой, — прыцягнуць увагу грамадскасцi да сэксуальнага бязладдзя, якое адбываецца ў ВНУ краiны.
Дзяўчыны "Femen" паказалi мiнi-спектакль, як, па iх меркаваннi, прыйдзецца здаваць украiнскiм дзяўчатам экзамены i залiкi ў ВНУ. "Femen" запэўнiваюць, што рэктары, дэканы i выкладчыкi, выкарыстаюць свой статус для сэксуальнага шантажу маладых студэнтак, у абмен на паспяховую вучобу i жыллё ў iнтэрнаце. Акрамя таго, "Femen" запатрабаваў ад мiнiстэрства стварыць камiсiю для ўнутранага расследавання фактаў сэксуальных дамаганняў выкладчыцкага складу да студэнтак, арганiзаваць ананiмную "гарачую лiнiю" для пацярпелых; асобаў, якiя падазраюцца ў распусных дзеяннях, адхiлiць ад выканання службовых абавязкаў.
Колькi каштуе шчасце?Малады аўстралiйскi эканамiст Пол Фрыжтэрс ацанiў у грашовым эквiваленце эфект ад асноўных падзей у жыццi чалавека, якiя робяць яго шчаслiвым або няшчасным. Паводле яго даследавання, сума, у якую "абыходзяцца" тыя або iншыя падзеi, залежыць ад полу паддоследнага.
Фрыжтэрс назiраў за прыватным жыццём 10 тысяч чалавек з 2001 года. Усе яны рэгулярна ацэньвалi ступень задаволенасцi жыццём. Як высветлiлася, развод прымушае мужчыну адчуваць сябе так, быццам ён пазбавiўся 61,5 тысячы фунтаў стэрлiнгаў. Для жанчын развiтанне з мужам адпавядае страце 5 тысяч фунтаў. Смерць каханага або дзiцяцi жанчына ўспрымае, па адзнаках Фрыжтэрса, як страту 73 тысяч фунтаў, а мужчына — як страту 350 тысяч. Радасць ад нараджэння дзiцяцi ў мужчын раўназначная набыццю 18,2 тысячы фунтаў, а ў жанчын — 4,9 тысячы. Узяцце шлюбу для жанчыны раўназначна набыццю 8,7 тысячы фунтаў, а для мужчыны — 17,7 тысячы. Раней падобныя адзнакi прыводзiлiся ў кнiзе даследчыкаў Сцiва Генры i Дэвiда Альбертса "Вы насамрэч багатыя, проста пакуль пра гэта не ведаеце". У прыватнасцi, яны ацэньвалi радасць ад фразы "Я кахаю цябе" ў 163,4 тысячы фунтаў.