Бедная багатая Расія

Источник материала:  
Суседку чакае ўсплёск беспрацоўя?..  Сусветны банк лiчыць недастатковымi захады расiйскага ўрада па садзейнiчаннi занятасцi

Падчас нядаўняй паездкi ў Яраслаўль здзiвiла асаблiвая цiкаўнасць, якую расiяне праяўляюць да таго, як сёння жывуць i працуюць беларусы. Многiя тамтэйшыя жыхары, з якiмi давялося сустрэцца, не на словах адчулi эканамiчны шторм пасля пачатку сусветнага крызiсу, i не хаваючы зайздросцяць таму, як мы жывём. Зрэшты, iх зразумець не складана: у адрозненне ад Беларусi, той жа крызiс пакiнуў без працы ў Расii, а, значыць i без сродкаў для дастойнага жыцця больш як 772 тысячы чалавек. Такiя звесткi па колькасцi беспрацоўных прыводзiць прэс-служба Мiнiстэрства аховы здароўя i сацыяльнага развiцця РФ. Мяркуем, залiшне казаць пра тое, якiм ударам гэта стала для кожнага расiянiна, якi апынуўся за бортам звыклага жыцця.

Наогул, праблема з беспрацоўем для нашай краiны-суседкi на сёння адна з найбольш балючых тэмаў. Расiйскiя эксперты з сумам канстатуюць, што вышэйзгаданая лiчба людзей, якiя вымушана развiталiся са сваёй працай, далёка не апошняя мяжа — крызiс, на думку аналiтыкаў, будзе i далей працягваць вызваляць там кадры. На жаль, песiмiстычныя прагнозы пакуль спраўджваюцца: толькi за апошнi тыдзень колькасць беспрацоўных грамадзян, зарэгiстраваных у органах расiйскай службы занятасцi, павялiчылася на 0,2 працэнта, i iх колькасць па стане на 11 лiстапада склала 2 мiльёны 18 тысяч чалавек. За апошнi тыдзень рост колькасцi беспрацоўных назiраўся ў 46 суб'ектах РФ, уключаючы, у прыватнасцi, Астраханскую i Магаданскую вобласцi, Рэспублiку Карэлiю.

Разам з тым, i гэта прызнае шмат аўтарытэтных расiйскiх выданняў, не ўсе беспрацоўныя звяртаюцца па дапамогу па працаўладкаваннi ў службы занятасцi. Таму, зазнае IFX.Ru, фактычная колькасць людзей, што шукаюць працу ў Расii, значна вышэйшая. I калi сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя ў краiне не зменiцца, то да канца гэтага года фактычная колькасць беспрацоўных можа скласцi каля 10 мiльёнаў чалавек. А ў тым выпадку, калi сiтуацыя пагоршыцца, рэальнае беспрацоўе можа вырасцi нават да 12 мiльёнаў чалавек. Бадай, самае непрыемнае ў гэтай сiтуацыi тое, што простыя расiяне пакiнутыя сам-насам з праблемай па пошуку новай працы. Гэта значыць, вымушаныя самастойна выкарасквацца з той ямы, у якой яны апынулiся. Пра тое, што для большасцi гэта так, пацвярджаюць i вынiкi апытання HeandHunter.ru. Згодна з даследаваннем, расiяне не вельмi давяраюць службе занятасцi: 70 працэнтаў рэспандэнтаў скептычна ставяцца да працы такой службы i ўпэўненыя, што ў працаўладкаваннi iм нiхто не дапаможа. Людзi, у прыватнасцi, тлумачаць, што "ўзровень зарплат, на якiя прапануе пайсцi служба занятасцi — нiзкi i неканкурэнтаздольны", "часцей за ўсё служба занятасцi прапануе неквалiфiкаваныя вакансii, якiя патрабуюць у лепшым выпадку сярэднюю спецыяльную адукацыю", "звяртаўся ў свой час у гэтую службу, але нiчога прымальнага для мяне не знайшлося, плюс адносiны, якiя адбiваюць жаданне звяртацца". Толькi 11 працэнтаў рэспандэнтаў верыць, што дзяржаўная служба занятасцi зможа дапамагчы iм знайсцi працу.

Нярадасныя, на жаль, перспектывы для простых расiян утрымлiваюцца i ў прагнозе Сусветнага банка, эксперты якога лiчаць захады расiйскага ўрада па садзейнiчаннi занятасцi недастатковымi i прадказваюць усплёск беспрацоўя ў Расii налета. У дакладзе Сусветнага банка аб эканомiцы Расii, аналiтыкi, у прыватнасцi, кажуць пра тое, што праграмы па садзейнiчаннi занятасцi не прывядуць да значнага скарачэння агульнага ўзроўню беспрацоўя "з прычыны даволi абмежаванага аб'ёму гэтых праграм, якiя ў сукупнасцi ацэньваюцца на ўзроўнi каля 0,1 працэнта ВУП (каля 43,7 мiльярда расiйскiх рублёў сёлета)". Гэтыя захады, лiчаць эксперты, дазваляюць толькi часткова згладзiць скарачэнне занятасцi ў канкрэтных рэгiёнах цi гарадах.

Дарэчы, "нiзкi i неканкурэнтаздольны" ўзровень зарплаты, пра якi рэспандэнты казалi ў апытаннi, праведзеным НeandHunter.ru, не вельмi рэзка кантрасцiруе з той сiтуацыяй, якая цяпер назiраецца ў Расii ў цэлым з даходамi грамадзян. Паводле звестак Расстата, рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва краiны за студзень-верасень гэтага года знiзiлiся на 3,5 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам. Прычым, знiжэнне рэальных даходаў у вераснi назiралася трэцi месяц запар. А па вынiках 2009 года наогул чакаецца знiжэнне рэальных даходаў насельнiцтва на 4 працэнты. Наступны год, калi меркаваць па афiцыйнай iнфармацыi, таксама наўрад цi iстотна ўздыме ўзровень жыцця расiян. Налета, прагназуе Мiнэканамразвiцця РФ, рэальныя даходы насельнiцтва вырастуць толькi на 0,4 працэнта. Знайшлiся б толькi грошы, каб гэтыя даходы людзям вылацiць. Таму што яшчэ адна праблема, якая там на слыху, рост даўгоў па зарплатах.

На пачатак гэтага месяца, па звестках арганiзацый, якiя не адносяцца да суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва, сумарная запазычанасць па зарплаце ў Расii склала амаль 5,5 мiльярда рублёў i ў параўнаннi з пачаткам кастрычнiка павялiчылася на 6,4 працэнта, а ў параўнаннi з пачаткам года — на 15,7 працэнта. Пра гэта сведчаць звесткi таго ж Расстата.

На жаль, заўважаюць самi простыя расiяне, пакуль так складваецца, што перавагi РФ, якая валодае багатымi прыроднымi рэсурсамi, за кошт чаго i папаўняе свае золатавалютныя рэзервы, не забяспечыла большасцi расiян прыстойнага ўзроўню жыцця. З аднаго боку, лiчаныя адзiнкi, якiя змаглi "сесцi" на сыравiнныя i фiнансавыя патокi, жывуць сапраўды няблага, а вось пераважная большасць насельнiцтва — "старыя" i "новыя" бедныя. Паводле ацэнак Сусветнага банка, Расiя застаецца па-ранейшаму краiнай з адным з самых высокiх узроўняў беднасцi сярод краiн СНД: горш жыве толькi насельнiцтва Казахстана i Украiны, Грузii i Азербайджана. У той час, адзначаюць эксперты Сусветнага банка, як у Беларусi, Таджыкiстане i Узбекiстане (размова пра краiны Садружнасцi) сiтуацыя выглядае больш спрыяльна. У 2009 годзе доля бедных у Расii, гэта значыць тых, хто жыве менш як на 5 долараў у дзень, складзе 17,7 працэнта (чэрвеньскi прагноз — 17,4 працэнта). Прычым Сусветны банк адносна Расii адзначае "невялiкую глыбiню, якая характаразуе беднасць": нават пры нязначным знiжэннi сярэдняга даходу грамадзяне рызыкуюць трапiць у лiк бедных. Як тлумачыцца ў дакладзе, апошнiх можна ўявiць як асобаў, якiя не так даўно адносiлiся да бедных, якiя маюць слабую сувязь з рынкам працы, i не маюць значнага ўзроўню зберажэнняў, але якiя атрымалi выгоду з нядаўняга крэдытнага i будаўнiчага буму. Разам з тым, эксперты сумняваюцца, што ў найблiжэйшай будучынi сiтуацыя для простых грамадзян нейкiм чынам можа палепшыцца. Паводле прагнозаў, сёлета малаверагодна, што ў Расii ўмеранае ўзнаўленне эканомiкi зможа iстотна адбiцца на сацыяльных паказчыках. Паводле ацэнак Сусветнага банка, можа запатрабавацца не менш як тры гады, каб узровень беднасцi вярнуўся на дакрызiсны ўзровень.

Зрэшты, расiяне, з якiмi давялося гутарыць, спадзяюцца ўсё ж такi на лепшае i мараць пра тое, што ўжо ў наступным годзе iх дабрабыт насуперак усiм прагнозам можа iстотна павысiцца. Хацелася б, каб iх аптымiзм быў падмацаваны жаданнем расiйскiх уладаў па стварэннi ўмоў для эканамiчнага росту РФ, якi забяспечыць адпаведна i рост даходаў простых грамадзян. Як вядома, толькi на голым энтузiязме далёка не зойдзеш.

Iгар РЫГОРАЎ.

 

←Здоровенькi були!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика