Цэны на каштоўныя металы зноў пацяжэл
Пастановай Мiнiстэрства фiнансаў з 17 лiстапада зацверджаны новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах i ломе, што скуплiваюцца ў фiзiчных асобаў (акрамя куплi-продажу банкаўскiмi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi каштоўных металаў у выглядзе мерных злiткаў i манет у фiзiчных асобаў), i пастаўляюцца ў Дзяржфонд. Апошнi раз яны змянялiся з 1 кастрычнiка, дагэтуль — з 1 жнiўня.
З вышэйпазначанай даты скупачныя цэны ў рублях за грам металу наступныя. Золата ў вырабах i ломе: 375-й пробы — 29 740 рублёў (па стане з 1 кастрычнiка было 27 770 рублёў за грам металу); 500-й пробы — 39 660 рублёў (37 030 рублёў); 583-й i 585-й пробаў — 46 400 рублёў (43 320 рублёў); 750-й пробы — 59 490 рублёў (55 540 рублёў); 900-й пробы — 71 390 рублёў (66 650 рублёў); 916-й пробы — 72 660 рублёў (67 830 рублёў); 950-й прбы — 75 350 рублёў (70 350 рублёў); 958-й пробы — 75 990 рублёў за грам металу (70 950 рублёў з 1 кастрычнiка). Плацiна ў вырабах i ломе: 950-й пробы — 96 170 рублёў за грам металу (з 1 кастрычнiка было 90 720 рублёў). Серабро ў вырабах i ломе: 750-й пробы — 990 рублёў (910 рублёў); 800-й пробы — 1060 рублёў (970 рублёў); 875-й пробы — 1160 рублёў (1060 рублёў); 916-й пробы — 1210 рублёў (1110 рублёў); 925-й пробы — 1220 рублёў (1120 рублёў); 960-й пробы — 1270 рублёў за грам металу (1170 рублёў — з 1 кастрычнiка).
Сяргей СТАРЫНАЎ.