У цэнтры Віцебска шалёны сабака пакусаў 25 чалавек
12 лістапада ў цэнтры Віцебску шалёны сабака пакусаў 25 чалавек. Гэта здарылася ў раёне праспекта Фрунзэ і Прывакзальнай плошчы. Прынамсі, столькі асобаў звярнулася па медычную дапамогу.
Невялічкі чорны сабака кідаўся на ўсіх
На выходных спецбрыгада адлавіла сабаку, падобнага на таго, што кусаў людзей.
У горадзе ўзнікла сур’ёзная эпідэміялагічная пагроза, бо невядома, колькі жывёлаў пакусаў на сваёй дарозе ашалелы цюцька. Як гэта часта здараецца ў надзвычайных сітуацыях, найбольшае здзіўленне выклікаюць дзеянні гарадскіх ўладаў, а, дакладней, іх бяздзеянне. З папярэджаннем пра шалёнага сабаку альбо зваротамі да імаверных пацярпелых дагэтуль не выступіў аніводны прадстаўнік адміністрацыйнага альбо медыцынскага кіраўніцтва горада.