Цi даступны спорт для дзяцей?— цiкаўлюся ў сучасных мам

Источник материала:  

Дзмiтрыева Таццяна: Я не збiраюся рабiць з сына прафесiйнага спартсмена. Першае, што я хачу, каб ён быў здаровым, фiзiчна моцным. Ну, i калi потым, у старэйшым узросце, ён сам захоча займацца спортам, няхай мае нейкую фiзiчную базу. Кажуць, што тую ж гнуткасць, цягавiтасць, каардынацыю трэба развiваць з самага юнага ўзросту. Пакуль для дзiцяцi вiд спорту абралi самi. Ну, зразумела, хакей — таму што гэта загартоўка, прафiлактыка прастуд i, у рэшце рэшт, гэта спрадвечны хлапечы спорт. Нам сказалi, што малога ў хакейную школу могуць не ўзяць, калi ён не будзе стаяць на каньках. Узiмку з iм iндывiдуальна займаўся трэнер. Калi прыйшлi ў хакейную школу, я была вельмi расчараваная, на невялiкай плошчы займаецца адразу каля трыццацi дзяцей. Калi малым усяго па 5-6 гадоў i яны ледзь стаяць на каньках, цi не пакалечаць адзiн аднаго, ды цi зможа дзiця чаму-небудзь навучыцца ў такой вялiкай групе? Пасля знайшлi меншую па колькасцi групу, дзе ўсяго 5-8 дзяцей, але заняткi там праходзяць удзень. Каштуе такi занятак 20 тысяч. Акрамя таго, што трэба плацiць за трэнiроўкi, закупка канькоў, формы, магчымасць дзiцяцi выехаць кудысьцi на спаборнiцтвы — гэта таксама за кошт бацькоў. Знаёмыя нас папярэджвалi, што хакей, гэтак жа, як i фiгурнае катанне, адзiн з самых дарагiх вiдаў спорту, i калi iм займацца сур'ёзна, то за год гэта "ўлятае" ў не адну тысячу долараў. А вы цiкавiцеся, цi даступны дзiцячы спорт. У вынiку спортам будуць займацца толькi дзецi з самых забяспечаных сем'яў, а, магчыма, самыя здольныя наогул да спорту не дойдуць. Яшчэ што засмуцiла — мне вельмi не спадабаўся трэнер. У яго нестае часу на тое, каб хоць пару слоў мне сказаць пра тое, як займалася маё дзiця, што там з iм рабiлi. Перагружаныя трэнеры, якiя працуюць, як канвеер, — наўрад цi гэта добра для дзяцей. Уразiла i пэўная нявыхаванасць старэйшых дзяцей, што займалiся ў гэтай школе: калi яны iдуць — зносяць усё на сваiм шляху, зачэпяць цябе i не папросяць прабачэння. Я разумею, што хакей — даволi жорсткi спорт, але па-за межамi заняткаў (як, зрэшты, i на занятках) не павiнна быць хамства. Ад iншых бацькоў шмат чула, што, бывае, на занятках на дзяцей лаюцца, равуць, пiнаюць i б'юць iх, вельмi гэтага баюся. Мне падаецца, такое недапушчальна ў дзiцячым спорце.

Яцэвiч Вольга: З трох гадоў вадзiлi сына на спартыўную гiмнастыку. Напачатку — безлiч станоўчых эмоцый. Гэта ж дзiцяцi ёсць дзе пабегаць, можна скакаць па матах, лазiць па конях, лесвiцах, заскокваць у вялiзную яму, забiтую паралонам. Але на другi год малому стала нецiкава хадзiць. Праграма ў iх адна i тая ж — хлопчыкi проста гужам бегаюць за трэнерам, а пасля поўзаюць па перашкодах. Не магу сказаць, што карысцi ад такiх заняткаў не было. Мы сталi менш прастуджацца. Але калi пасля двух гадоў заняткаў у гэтым платным клубе мы схадзiлi да артапеда, той адзначыў, што ў нас скалiёз. Значыць, для фармiравання правiльнай паставы, умацавання мышцаў спiны заняткi гэтыя нiчога не далi (хаця i сам трэнер, i сайт клуба вельмi энергiчна запэўнiвалi бацькоў, што iх заняткi патрэбныя для гарманiчнага развiцця дзiцяцi, што ў нас будзе правiльная постаць i гэтак далей). Дарэчы, нiхто не цiкавiцца станам здароўя дзiцяцi, не прадумвае iндывiдуальнай праграмы, не падстройваецца пад дзiця. Малыя займаюцца ў перапоўненых групах, пры гэтым часам у адной зале са сваiмi групамi працуе каля 10 трэнераў, а то i больш. Мая асабiстая думка — аддаваць дзяцей трэба толькi ў спецыялiзаваныя спартыўныя школы, каб з iмi займаўся асобны трэнер, каб улiчвалiся асаблiвасцi дзiцяцi (яго здароўе, яго фiзiчны стан, характар, здольнасцi). Цяпер мы шукаем малому басейн. Клубы, якiя прапануюць заняткi па навучаннi плаванню, задзiраюць кошт, якi мы не можам сабе дазволiць. Захочаш дзiця ў спартыўны гурток пры садку цi школе аддаць — зноў плацi. Размаўляла з жанчынай, якая вядзе такi гурток у нашым садзе, яна сказала, што грошы гэтыя iдуць не столькi ёй на заробак цi на развiццё садка, колькi ў райана. Гэта жах, калi на дзяцей цяпер усе глядзяць як на крынiцу даходаў. Жахлiва, што здароўе дзяцей павiнна залежаць ад таго, цi ёсць у iх бацькоў грошы. Я на пляцоўцы бачу, што самыя спрытныя i самыя дужыя дзецi, ведаеце, у якiх бацькоў — у алкаголiкаў. А адкуль у такiх грошы на спорт для дзяцей? Што, для гэтых малых спорт закрыты?

З трох гадоў вадзiлi сына на спартыўную гiмнастыку. Напачатку — безлiч станоўчых эмоцый. Гэта ж дзiцяцi ёсць дзе пабегаць, можна скакаць па матах, лазiць па конях, лесвiцах, заскокваць у вялiзную яму, забiтую паралонам. Але на другi год малому стала нецiкава хадзiць. Праграма ў iх адна i тая ж — хлопчыкi проста гужам бегаюць за трэнерам, а пасля поўзаюць па перашкодах. Не магу сказаць, што карысцi ад такiх заняткаў не было. Мы сталi менш прастуджацца. Але калi пасля двух гадоў заняткаў у гэтым платным клубе мы схадзiлi да артапеда, той адзначыў, што ў нас скалiёз. Значыць, для фармiравання правiльнай паставы, умацавання мышцаў спiны заняткi гэтыя нiчога не далi (хаця i сам трэнер, i сайт клуба вельмi энергiчна запэўнiвалi бацькоў, што iх заняткi патрэбныя для гарманiчнага развiцця дзiцяцi, што ў нас будзе правiльная постаць i гэтак далей). Дарэчы, нiхто не цiкавiцца станам здароўя дзiцяцi, не прадумвае iндывiдуальнай праграмы, не падстройваецца пад дзiця. Малыя займаюцца ў перапоўненых групах, пры гэтым часам у адной зале са сваiмi групамi працуе каля 10 трэнераў, а то i больш. Мая асабiстая думка — аддаваць дзяцей трэба толькi ў спецыялiзаваныя спартыўныя школы, каб з iмi займаўся асобны трэнер, каб улiчвалiся асаблiвасцi дзiцяцi (яго здароўе, яго фiзiчны стан, характар, здольнасцi). Цяпер мы шукаем малому басейн. Клубы, якiя прапануюць заняткi па навучаннi плаванню, задзiраюць кошт, якi мы не можам сабе дазволiць. Захочаш дзiця ў спартыўны гурток пры садку цi школе аддаць — зноў плацi. Размаўляла з жанчынай, якая вядзе такi гурток у нашым садзе, яна сказала, што грошы гэтыя iдуць не столькi ёй на заробак цi на развiццё садка, колькi ў райана. Гэта жах, калi на дзяцей цяпер усе глядзяць як на крынiцу даходаў. Жахлiва, што здароўе дзяцей павiнна залежаць ад таго, цi ёсць у iх бацькоў грошы. Я на пляцоўцы бачу, што самыя спрытныя i самыя дужыя дзецi, ведаеце, у якiх бацькоў — у алкаголiкаў. А адкуль у такiх грошы на спорт для дзяцей? Што, для гэтых малых спорт закрыты?

←Бесприютные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика