Шалёны сабака пакусаў больш за 20 віцебчукоў

Источник материала:  
16.11.2009 16:20 — Новости Общества
23 чалавекі звярнуліся ў траўмапункты Віцебску з 12 лістапада. Іх пакусаў адзін і той жа сабака. Сярод пацярпелых - 15-гадовы падлетак.

Невялічкі чорны сабака бегаў па цэнтры горада, кусаючы ўсіх, хто трапляўся яму насустрач. Сабака не брахаў, таму эпідэміёлагі лічаць вялікай верагоднасць таго, што ён быў шалёны. Калі гэта так, то хутчэй за ўсё сабака ўжо памёр.

Але застаецца пагроза, што ён паспеў пакусаць не толькі людзей, што ў час звярнуліся па дапамогу, але і іншых бадзяжных сабак. На ўвесь абласны цэнтр працуе толькі адна брыгада па адлове бадзяжных жывёлін. На выходных яна злавіла сабаку, падобнага на таго, што кусаў людзей, але ці той гэта сабака дакладна, пакуль не высветлена.

←Информационная кампания БОКК по профилактике сезонного и пандемического гриппа стартует в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика