Мазырскі НПЗ разглядае магчымасць будаўніцтва нафтапрадуктаправоду ў Польшчу

Источник материала:  
16.11.2009 15:48 — Новости Общества

ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» разглядае магчымасць будаўніцтва нафтапрадуктаправоду ў Польшчу.

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Сяргей Саладоўнікаў 16 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

«Гэта пытанне знаходзіцца ў прапрацоўцы з пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці», — паведаміў Саладоўнікаў. Паводле яго слоў, «польскі напрамак з’яўляецца для нас адным з найбольш прыярытэтных па рэалізацыі звадкаваных газаў і дызпаліва».

«У адносінах да дызпаліва і разглядаецца праект будаўніцтва нафтапрадуктаправоду ў Польшчу з мэтай змяншэння лагістычных выдаткаў па дастаўцы», — паведаміў ён, падкрэсліўшы, што польскі рынак з’яўляецца «вельмі ёмістым па дызпаліве, у асобныя месяцы рэалізацыя дасягала да 100 тыс. тон».

Адказваючы на пытанне аб магчымасці пастаўкі на прадпрыемства каспійскай нафты, Саладоўнікаў адзначыў, што «тут вельмі вялікая транспартная складовая», тым не менш гэты варыянт разглядаецца як альтэрнатыва пастаўкам з Расіі. «Але калі нармальна, у рабочым парадку, вырашаецца пытанне з пастаўкамі з Расіі, не варта павялічваць нашы выдаткі для прыёмкі каспійскай нафты», — лічыць прадстаўнік прадпрыемства. Пры гэтым ён адзначыў высокую якасць каспійскай нафты.

←Первый канал раскрыл «мульт личности» Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика