Дырэктарка Белсата: Акрэдытацыя «Еўрарадыё» — спроба падзяліць журналістаў не лепшых і горшых

Источник материала:  
13.11.2009 16:36 — Новости Общества

Агнешка Рамашэўская‑Гузы, дырэктарка тэлеканалу «Белсат», з недаверам ставіцца да рашэння пра акрэдытацыю «Еўрапейскага радыё для Беларусі» ў Мінску:

«Акрэдытацыя «Еўрапейскага радыё для Беларусі» — гэта крок у патрэбным кірунку, але баюся, што гэта толькі палавінны сродак. Гэта адбываецца за некалькі дзён да чарговага разгляду Еўразвязам пытання скасавання візавых санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў».

Кіраўніца незалежнага тэлеканалу звяртае ўвагу і на іншы аспект гэтага рашэння:

«На маю думку, рэгістрацыя аднаго з некалькіх незалежных апазіцыйных медыяў у Беларусі — гэта таксама спроба падзяліць журналісцкае асяроддзе на лепшых і горшых.

Гэта стандартныя, вядомыя здаўна метады дзеяння аўтарытарных уладаў».

***

Улады Беларусі два разы адмовілі ў рэгістрацыі тэлеканалу «Белсат». У сакавіку 2009 г. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь палічыла, што заяўка, складзеная тэлеканалам, патрабуе дадатковых дакументаў. Пры гэтым міністэрства спасылалася на «Палажэнне аб парадку адкрыцця ў Беларусі карпунктаў замежных СМІ», зацверджанае Саветам Міністраў Беларусі 25 снежня 2008 г. — праз тры дні пасля прыняцця дакументаў тэлеканалу Міністэрствам замежных справаў.

У ліпені 2009 г. МЗС Беларусі яшчэ раз адхіліла зварот «Белсату», сцвярджаючы, што не хапае аднаго з патрэбных дакументаў. «Белсат» не адступіўся і падаў дакументы чарговы раз 9 кастрычніка. 6 снежня сканчаецца тэрмін, цягам якога ўлады Беларусі маюць прыняць рашэнне пра акрэдытацыю тэлеканалу «Белсат». Адмова ў рэгістрацыі карпункту можа азначаць далейшую адсутнасць журналісцкіх акрэдытацыяў і сур’ёзныя складанасці ў працы тэлеканала.

Варта нагадаць, што ў кастрычніку 2008 г. Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрапейскую камісію спрыяць таму, каб урад нашай краіны «прыспешыў працэс афіцыйнае рэгістрацыі «Белсату» ў Беларусі».

←Бывший директор Лунинецкого лицея осужден за злоупотребление служебными полномочиями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика