Супраць самалячэння

Источник материала:  

выступiў кiраўнiк Магiлёўскай вобласцi. На чарговым пасяджэннi аблвыканкама 12 лiстапада Пётр Руднiк засцярог ад адвольнага ўжывання лекаў у сувязi з павелiчэннем колькасцi вiрусных хваробаў i ажыятажам вакол аптэк.

— Хвароба развiваецца вельмi хутка! — папярэдзiў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама. — І калi чалавеку стала млосна ды паднялася тэмпература, то трэба тэрмiнова выклiкаць урача з палiклiнiкi альбо тэлефанаваць у "хуткую дапамогу". У нас квалiфiкаваныя медыкi, i пры своечасовым звароце да iх хвароба працякае лёгка i завяршаецца ў лiчаныя днi.

Паводле iнфармацыi Магiлёўскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, у апошнiя днi ў Магiлёўскай вобласцi назiраецца стабiлiзацыя захваральнасцi. 11 лiстапада па медыцынскую дапамогу звярнулiся 4829 чалавек, на дзень раней — 5831.

Школы Магiлёва i Бабруйска адчыняцца толькi 16 лiстапада. Цяпер у вобласцi прыпынiлi сваю працу 243 навучальныя ўстановы — гэта больш за палову. На вымушаныя вакацыi накiравалiся i студэнты Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

Свiны грып знойдзены ў 14 жыхароў Магiлёўскай вобласцi, у iх лiку i 11-гадовае дзiця.

Iлона Iванова.

←Школа выживания, но не за счет родителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика