Беларускi iнвестыцыйна-эканамiчны форум адкрыўся ў Мiнску

Источник материала:  

Беларускi iнвестыцыйна-эканамiчны форум i шостае пленарнае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пачалi работу ў Мiнску.

Адкрыў форум прэм'ер-мiнiстр Беларусi, старшыня Кансультатыўнага савета па замежных iнвестыцыях Сяргей Сiдорскi.

Ён заявiў, што замежныя банкi давяраюць Беларусi.

Беларускi iнвестыцыйна-эканамiчны форум адкрыўся ў Мiнску"Мы выкарыстоўваем крэдытныя лiнii Германii, Італii, Кiтая. Германскае экспартнае крэдытнае агенцтва "Ойлер Гермес" на працягу гэтага года тройчы павялiчвала для Беларусi краiнавы лiмiт паручыцельстваў па экспартных крэдытах", — адзначыў прэм'ер-мiнiстр. Рашэнне аб павелiчэннi лiмiту прыняла iтальянская страхавая кампанiя "Сачэ". Беларусь таксама паспяхова супрацоўнiчае з сусветнымi фiнансавымi iнстытутамi. Ён таксама адзначыў плацежаздольнасць краiны па знешнiх фiнансавых абавязацельствах. Суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусi ў лiпенi 2009 года пацверджаны рэйтынгавымi агенцтвамi Stаndаrd&Рооr's i Mооdу's Invеstоrs Sеrviсе.

Беспрацоўе ў Беларусi па вынiках 2009 года застанецца на дакрызiсным узроўнi i не перасягне 1-1,5 працэнта. Iнфляцыя ў Беларусi па вынiках 2009 года складзе не больш як 10,5 працэнта, што адпавядае калiдору, зададзенаму ў дакрызiсны перыяд.

У Беларусi захоўваюцца ўсе фактары, якiя ўплываюць на станоўчы iнвестыцыйны клiмат. "Нават ва ўмовах фiнансавага крызiсу мы не апускаемся ў эканамiчным развiццi i чакаем, што па вынiках гэтага года ВУП нашай краiны будзе не нiжэйшы за ўзровень 2008 года. Апошнiя 32 кварталы беларуская эканомiка забяспечвае дынамiчны рост", — сказаў Сяргей Сiдорскi.

Ён таксама падкрэслiў, што Беларусь у адрозненне ад многiх iншых краiн СНД не дапусцiла абвальнага падзення прамысловай вытворчасцi i па вынiках 2009 года па гэтаму паказчыку плануе выйсцi на ўзровень 2008 года.

У сферы рэгiстрацыi прадпрыемстваў Беларусь займае сёмае месца сярод 183 краiн, ахопленых аглядам Сусветнага банка. Для таго, каб адкрыць бiзнэс, дастаткова выканаць 5 працэдур, затрацiўшы на гэта 6 дзён, адзначыў прэм'ер-мiнiстр.

Сяргей Сiдорскi нагадаў аб Кодэксе аб зямлi, якi ўступiў у сiлу з 1  студзеня 2009 года, якiм замацаваны нормы, што прадугледжваюць магчымасць набыцця юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi зямельных участкаў у прыватную ўласнасць. Гэты пытанне год таму вельмi непакоiла замежных iнвестараў, i яны задавалi яго на Лонданскiм iнвестфоруме. Цяпер яно вырашана.

Звяртаючыся да замежных iнвестараў, Сяргей Сiдорскi нагадаў аб пытаннi, што ўзнiкала ў iх раней наконт умяшання кантрольных органаў у работу бiзнэсу. Цяпер гэта пытанне вырашана: у Беларусi прыняты ўказ № 510 "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь".

Беларусь да канца 2010 года плануе рэалiзаваць яшчэ 500 iнавацыйных праектаў. Гэта заводы па вытворчасцi аўтобусаў i чыгуначных вагонаў, гусенiчных трактароў i рухавiкоў.

Усяго ў рамках форуму замежным iнвестарам прапануецца прыняць удзел у рэалiзацыi амаль 100 iнвестыцыйных праектаў. Гэта прапановы беларускага ўрада на агульную суму каля $6 млрд. Праекты могуць быць рэалiзаваны на працягу блiжэйшых 2-3 гадоў.

Падатковая нагрузка на беларускую эканомiку ў 2010 годзе будзе знiжана на 4,5 працэнтнага пункта да ВУП у параўнаннi з узроўнем 2005 года. Будуць адменены ўсе абаротныя падаткi.

З 2009 года ў Беларусi ўведзена адна з самых нiзкiх у Еўропе ставак падаходнага падатку з фiзiчных асобаў у памеры 12 працэнтаў. "Аналагiчны падыход закладваецца i на 2010 год", — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi.

У Беларусi iдзе працэс паступовага зняцця абмежаванняў на абарачэнне акцый, набытых фiзiчнымi асобамi ў перыяд iльготнай прыватызацыi. "Мы выйшлi на тое, каб акцыi маглi свабодна прадавацца".

Паводле яго слоў, вялiкую цiкавасць замежныя iнвестары сёння праяўляюць да працэсу прыватызацыi ў Беларусi. Цяпер iдзе працэс пераўтварэння ў акцыянерныя таварыствы больш як 470 дзяржаўных арганiзацый. "Мы праводзiм прыватызацыю па формуле "30-40-30". Гэта значыць, што ў 2008 годзе забяспечана 30 працэнтаў плана, у 2009-м — 40 працэнтаў, у 2010-м — яшчэ 30 працэнтаў. Да продажу сёння прапанаваны прыналежныя дзяржаве акцыi 160 акцыянерных таварыстваў", — паведамiў Сяргей Сiдорскi.

БЕЛТА.

←Школа выживания, но не за счет родителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика