Чацвярню нарадзiла 26-гадовая Марыя Лукашэвiч з Ашмянаў

Источник материала:  

Чатырох малых нарадзiла старшы касiр Ашмянскага аддзялення ААТ "Белаграпрамбанк" 26-гадовая Марыя Лукашэвiч, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА ўрач-гiнеколаг Ашмянскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання Сяргей Гучык.

Паводле яго слоў, гэта першыя роды маладой мамы, яны праходзiлi ў рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры "Мацi i дзiця". Марыя Лукашэвiч нарадзiла блiзнят — двух хлопчыкаў i дзвюх дзяўчынак. Вага кожнага малога — да 2 кг. Нованароджаныя адчуваюць сябе добра. Аднак некалькi тыдняў, а магчыма, i месяц, яны будуць знаходзiцца ў медыцынскай установе, пакуль кожны з iх не набярэ па 2 кг.

Нараджэнне чацвярнi — гэта ўнiкальны выпадак для Гродзеншчыны. У сувязi з гэтым Ашмянскiм тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва для нованароджаных шукаюць няньку. Бацька блiзнят Уладзiмiр Лукашэвiч, якi працуе электраманцёрам Ашмянскага ўчастка Гродзенскага БМУ-4, купiў ужо два ложкi — кожны для дваiх малых. Пакуль шматдзетная сям'я не мае свайго жылля i будзе жыць у невялiкай двухпакаёвай кватэры мамы Марыi, дзе вельмi складана размясцiць чатыры дзiцячыя ложкi.

Аналагiчныя роды, калi на свет з'явiлася чацвярня, былi ў Мiнску пяць гадоў таму.

←Школа выживания, но не за счет родителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика