Вяртанне ў горад каштанаў

Источник материала:  
Вяртанне ў горад каштанаўУ Кіеве адкрыўся Цэнтр беларускай мовы і культуры, а таксама ў хуткім часе ва ўкраінскай сталіцы будзе ўзведзены помнік Уладзіміру Караткевічу.

Гэтай вясной наша газета пісала, што на ўрачыстасці з нагоды 195-х угодкаў Тараса Шаўчэнкі пасол Украіны Ігар Ліхавы з
удзячнасцю ўзгадаў: у Беларусі пастаўлена шэсць помнікаў Кабзару. А ва Украіне пакуль няма манумента ці скульптуры ў гонар адметных дзеячаў беларускай культуры. Таму ўкраінскі бок і выступіў з ініцыятывай узвесці ў Кіеве помнік аднаму са знакамітых сыноў беларускай зямлі. Спачатку меркавалася, што гэта бу-дзе скульптура Янкі Купалы ці Францыска Скарына, аднак урэшце вырашана, што ў Кіеў у бронзавым абліччы вернецца Уладзімір Караткевіч.

Лёс вядомага пісьменніка доўгі час быў звязаны з Украінай. Пасля вайны ён вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Кіеўскага дзяржуніверсітэта, у Кіеве ішло яго творчае сталенне. Потым Караткевіч працаваў настаўнікам на Кіеўшчыне.

Як шчыра любіў “горад каштанаў” сам Караткевіч, можна зразумець, перагарнуўшы старонкі яго шчымлівай, у многім аўтабіяграфічнай аповесці “Лісце каштанаў”. “Мы ішлі на сонца. Золата каштанаў, прыгажосць дзівосных запушчаных дамоў, увесь воблік гэтага ледзь не самага прыгожага ў свеце горада...”

І вось пад час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну ў Кіеве закладзены памятны камень на месцы стварэння помніка Ула-дзіміру Караткевічу.

Яшчэ адным крокам на шляху паглыблення двухбаковых адносін стала адкрыццё Цэнтра беларускай мовы і культуры, які створаны на базе Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Т.Шаўчэнкі. Цэнтр будзе спрыяць развіццю культурных, адукацыйных традыцый, якія даўно склаліся паміж народамі-братамі. Такі цэнтр – першы ва Украіне, дзе студэнты змогуць на самым высокім узроўні атрымаць глыбокія веды па беларускай мове і культуры. На ўрачыстасці ва ўніверстэце гаваралася і пра тое, што суседняя дзяржава мае вялізны адукацыйны патэнцыял, таму ёсць перспектывы для адкрыцця падобных кафедр і ў іншых буйных вну Украіны.

Варта зазначыць, што ініцыятыву па арганізацыі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў навучальных установах Украіны, а таксама па пашырэнні магчымасцяў вывучэння нацыянальных моваў Беларусі і Украіны на ўзаемавыгаднай аснове падтрымалі кіраўнікі абе-
дзвюх дзяржаў.

Іван Ждановіч

←Простуда «помогла» простудам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика