Епiскапа Сафронiя паранiў псiхiчна хворы чалавек
12.11.2009 10:16
—
Новости Общества
Як раней паведамлялася, напрыканцы жнiўня ў Магiлёўскiм саборы Трох Свяцiцеляў перад нядзельнай лiтургiяй 36‑гадовы мужчына нанёс епiскапу Магiлёўскаму i Мсцiслаўскаму нажавыя раненнi.
Уладыку Сафронiю тады зрабiлi тэрмiновую аперацыю, ён ачуняў. А мужчыну, якi напаў на яго, затрымалi, i цяпер ён утрымлiваецца пад вартай. Расследаванне гэтай крымiнальнай справы завершана. Высветлiлася, што нападнiк — хворы чалавек, якi пакутуе на паранаiдальную шызафрэнiю.
Судова‑псiхiятрычная экспертыза вызначыла, што злачынства ён учынiў у бессвядомым стане. Суд вырашыць яго лёс: верагодней за ўсё, мужчына будзе ўтрымлiвацца ў псiхiятрычнай бальнiцы пад строгiм наглядам.