Курс пакупкі еўра перайшоў за 4100 рублёў
11.11.2009 12:05
—
Новости Общества
Заўтра еўра падаражэе яшчэ на 13 рублёў і цяпер афіцыйны курс складае 4072,59 рублёў.
Банкі адрэагавалі на падаражэнне еўрапейскай валюты лагічным павелічэннем курсу пакупкі і продажу. Такім чынам, курс пакупкі еўра перайшоў за адзнаку 4100 рублёў ва ўсіх банках. Мінімальную колькасць рублёў за адзін еўра просіць ТК Банк — 4103. Максімум у «Прыёрбанка» — 4150 рублёў.
Пакупка еўра сёння вагаецца ад 4040 да 4096 рублёў.
Таргі па даляру не праводзіліся праз святочны дзень у ЗША, таму даляр застаецца на ранейшым узроўні — 2710 рублёў. Купіць яго можна за 2740–2760 рублёў, а вось прадаць за 2710–2735.