Квадратны метр усё даражэе і даражэе
10.11.2009 14:46
—
Новости Общества
Паводле падлікаў партала Realt.by, цана на квадратны метр жылля ў Мінску за апошні тыдзень узрасла на $7. Цяпер квадратны метр каштуе ў сярэднім $1388.
Аднапакаёўкі самыя дарагія, кошт квадратнага метра ў іх перавышае сярэдні амаль на сотню даляраў і складае $1481.
У кватэрах з двума пакоямі метр каштуе $1389, з трыма — $1339. Самы танны квадратны метр у чатырохпакаёўках — $1303.
А вось новабудоўлі працягваюць таннець. Цана на іх апусцілася да $1258 за кваадратны метр