Даляр у чарговым піке
10.11.2009 13:05
—
Новости Общества
Пасля тыдню ўмеранага аптымізму даляр зноў губляе пазіцыі. Нацбанк, абвесціўшы заўтрашнія курсы валют, засведчыў антырэкорд даляра за апошнія дзевяць з паловай месяцаў. Заўтра амерыканская валюта будзе каштаваць 2710 рублёў, патаннеўшы на 4 рублі.
Еўра таксама апусціўся. Цяпер яго вартасць складае 4059 рублёў.
На сусветных таргах суадносіны еўра і даляра зноў перадолелі псіхалагічную адзнаку ў 1,5. У Беларусі ж гэты паказнік пакуль склаў 1,497, таму можна чакаць павелічэння разрыву між еўрапейскай і амерыканскай валютай заўтра.