У Мінску затрыманыя маладафронтаўцы Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка
07.11.2009 12:28
—
Новости Общества
Наста была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі ля пад’езда ўласнага дома, Мікола – ля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці.
Маладафронтаўцаў адвезлі ў пастарунак.
Мікола Дземідзенка лічыць, што гэта прэвентыўнае затрыманне, каб папярэдзіць традыцыйныя маладафронтаўскія акцыі з нагоды 7 лістапада (Дзень Кастрычніцкага перавароту).