Бангалор, Дразды і Ждановічы аддадуць ва ўласнасць Расіі

Источник материала:  
06.11.2009 19:00 — Новости Общества

Паводле папярэдняга ўзгаднення ўчасткі ў раёне сталічнай плошчы Бангалор, пасёлках Дразды і Ждановічы (Мінскі раён) будуць перададзены ва ўласнасць Расіі.

Пра гэта на брыфінгу 6 лістапада паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Аляксандр Літрэеў.

Нагадаем, 5 лістапада дэпутаты палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемнай перадачы ва ўласнасць і аб арэндзе зямельных участкаў. У адпаведнасці з пагадненнем, Расія перадасць ва ўласнасць Беларусі зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў пасёлку Красная Паляна Адлерскага раёна Краснадарскага края, сумарнай плошчай 16,32 гектара.

Паводле слоў Літрэева, участкі будуць выкарыстоўвацца толькі з аднолькавай мэтай — рэкрэацыйнай або сацыяльна-культурнай. Так, у Драздах участак будзе выкарыстаны для павелічэння тэрыторыі рэзідэнцыі пасла Расіі ў Беларусі. Усе ўчасткі, што перадаюцца ў Мінску і пасёлку Ждановічы, вольныя ад забудоў. Літрэеў падкрэсліў, што працэс узгаднення з расійскім бокам працягваецца.

←12—13 лістапада Беларусь наведае Ільхам Аліеў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика