На кругі свая
06.11.2009 12:03
—
Новости Общества
Нацбанк абвясціў курсы на заўтра.
Еўра падаражэў на 6 рублёў і цяпер будзе каштаваць 4056 рублёў. Праўда і пакупка, і продаж зараз вагаюцца ў раёне 4090 рублёў
Даляр, у сваю чаргу, саступіў 8 рублёў. Такое ж падзенне было і ўчора. Цяпер амерыканская валюта спынілася на ўзроўні 2724 рубля.
Еўра і даляр зноў падыйшлі да адзнакі 1,49, якая была паспяхова перадолена на мінулым тыдні. Пасля былі імклівыя, але кароткачасовыя рост амерыканскай валюты і падзенне еўрапейскай.