Патрыманыя аўто пакуль не падаражэюць

Источник материала:  
06.11.2009 10:33 — Новости Общества

Дакументы на ўвоз фізічнымі асобамі тавараў і аўтамабіляў на тэрыторыю мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан) павінны быць распрацаваны да ліпеня 2010 года.

Пра гэта заявіў 5 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Полудзень.

Прадстаўнік ДМК падкрэсліў, што Адзіны мытны тарыф распаўсюджваецца толькі на юрыдычных асоб.

Чакаецца, што ён будзе прыняты кіраўнікамі дзяржаў мытнага саюза і падпісаны 27 лістапада ў Мінску.

«У дачыненні да ўвозу фізічнымі асобамі не толькі транспартных сродкаў, але і ўсіх астатніх тавараў, нормы ўвозу якіх сёння прадугледжваюць нацыянальныя заканадаўствы, то яны працягваюць дзейнічаць, калі не будзе прынята нейкіх іншых рашэнняў», — сказаў Полудзень.

Начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Мікалай Бурш адзначыў, што нормы ўвозу тавараў фізічнымі асобамі на гэты момант у краінах мытнага саюза вельмі розныя. «Мы гэта добра разумеем, таму для выпрацоўкі адзіных правіл увозу фізічнымі асобамі неабходна заключыць асобнае пагадненне тром дзяржавам», — сказаў Бурш.

Паводле яго слоў, часавы разрыў паміж устаноўленымі нормамі ўвозу для юрыдычных і для фізічных асоб тлумачыцца тым, што мытны кодэкс і закон аб мытным тарыфе ахопліваюць агульныя пытанні ажыццяўлення ўвозу і мытнага афармлення тавараў і стаўкі для юрыдычных асоб. Гаворка ідзе аб арганізацыі адзіных правіл для ажыццяўлення знешняга гандлю. У сваю чаргу, увоз тавараў фізічнымі асобамі не разглядаецца як ажыццяўленне знешняга гандлю, растлумачыў прадстаўнік ДМК. У сувязі з гэтым будуць заключацца асобныя пагадненні, узгадняцца нормы і парадак увозу такіх тавараў, у тым ліку і абкладанне іх пошлінамі.

←«Скотный двор»: белорусская версия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика