Мяняю марлевыя павязкi на...
Сiтуацыя, як тым анекдоце: Паведамленне на форуме: "Мяняю 10 марлевых павязак i пачатую аксалiнавую мазь на BMW 5 серыi, не старэйшы за 2000 год". Праз 10 хвiлiн на тым жа форуме: "Прашу больш не звяртацца. Ужо памяняў..."
Як расказала ў гутарцы з журналiстам "Звязды" старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Суша, у iх арганiзацыю звярнулася некалькi чалавек, якiх цiкавiла магчымасць вяртання ў аптэку медыцынскiх масак.
— Нам давялося патлумачыць iм, што вырабы медыцынскага прызначэння належнай якасцi, як i лекавыя сродкi, уключаны ў пералiк тавараў, якiя абмену i вяртанню не падлягаюць, — расказала Ганна Суша. — I увогуле гэта сiтуацыя з ажыятажам у аптэках вельмi нагадвае нам ажыятаж, якi назiраўся ў студзенi гэтага года, калi пасля рэзкага скачка курсу долара беларусы кiнулiся ў крамы i лiтаральна за лiчаныя днi "размялi" ўсю бытавую тэхнiку, а затым цiкавiлiся ў нас, цi можна вярнуць у краму непатрэбны iм халадзiльнiк цi тэлевiзар. Мы не пыталiся, колькi ж масак набылi гэтыя людзi, але калi за адзiн дзень у краiне прадавалася па сто тысяч масак, можна меркаваць, што нашы людзi "запасалiся" грунтоўна.
Застаецца толькi здагадвацца, што падштурхнула людзей пазбавiцца ад сваёй пакупкi. Магчыма, паведамленне аб тым, што маска не дае стопрацэнтнай аховы ад вiруса? Дык чаму б не прапанаваць залiшнiя маскi суседзям, сваякам цi калегам па працы?
Надзея НIКАЛАЕВА.