Лукашэнка дазволіў спартыўным федэрацыям гандляваць
04.11.2009 23:51
—
Новости Общества
Прэзідэнцкі ўказ № 531 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці асобных арганізацый фізічнай культуры і спорту» дае спартыўным чыноўнікам шырокія магчымасці, перадусім у прадпрымальніцкай дзейнасці.
У адпаведнасці з указам, Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту, Паралімпійскаму камітэту і спартыўным федэрацыям дазволена займацца турыстычнай і рэкламнай дзейнасцю, арганізоўваць адпачынак, здаваць у арэнду маёмасць і праводзіць гандаль без стварэння камерцыйных арганізацый.
Існуе і фармальнае абмежаванне — прыбытак мусіць траціцца на «выкананнне статутных мэтаў». Гэта дазволіць наладжваць сувязі з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі, мяркуе ўлада.