Макей пра грып: Ёсць чуткі, бо няма дакладнай інфармацыі
04.11.2009 22:21
—
Новости Общества
«Ёсць чуткі, бо няма дакладнай інфармацыі», — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне журналістаў адносна сітуацыі з грыпам. Трэба даць людзям вычарпальную інфармацыю пра колькасць захворванняў і колькасць смяротных выпадкаў, калі такія ёсць. «Прэзідэнт даў адпаведнае даручэнне», — дадаў ён.
Журналісты вылавілі Макея ў калідоры ў часе адкрыцця «Мінскага форуму» і літаральна прыціснулі да сценкі. Ён катэгарычна адмовіўся адказваць на іншыя пытанні, але пра грып адказаў.
«На сёння ніякай небяспекі для насельніцтва няма. Ёсць успышка, але ў нармальных памерах», — запэўніў ён.